Ігнацы Юрэвіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрэвіч. Ігнацы Юрэвіч, у літаратуры таксама Ігнат Юрэвіч (пам. 1816, Рушана, Латгалія[1]) — польскамоўны драматург, манах-дамініканін.
П’есы Юрэвіча «Крэз» і «Пышнагольскі» захаваліся ў зборніку, складзеным у 1789-91 гг. у Забельскім дамініканскім калегіуме, разам з некалькімі творамі Міхала Цяцерскага.[2] Пазней Юрэвіч служыў у кляштарах Латгаліі, памёр у Рушане.
Зноскі
- ↑ А. Ф. Брыль. Звесткі пра Каятана Марашэўскага, Міхала Цяцерскага і Ігнацыя Юрэвіча ў дакументах Дамініканскага ордэна // Роднае Слова, 4/2018. С. 3-4.
- ↑ А. Мальдзіс. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980. С. 322