Ігнацій Быкоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкоўскі.
Ігнацій Быкоўскі (1750, в. Пяцеўшчына, Менскі павет — 1817) — беларускі асветнік, гуманіст, літаратар[3].
Біяграфія
Вучыўся ў езуіцкай калегіі ў Мінску і ў піярскай школе ў Віцебску. Удзельнічаў у Руска-турэцкай вайне 1768—1774 гг., выйшаў у адстаўку, жыў на радзіме[3].
Творчая і літаратурная дзейнасць
Маральна-этычныя і эстэтычныя погляды Быкоўскага выкладзены ў складанні «Праблема, якая падлягае даследаванню…» (на польскай мове, Мінск, 1790). У ім выкладзеная асветніцкая, дэмакратычная канцэпцыя гуманізму, выказаны матэрыялістычныя і атэістычныя думкі, аўтар выступае прыхільнікам геданістычнай этыкі[3].
У рукапісы на польскай мове «Жыццё Ігната Быкоўскага, паручніка рускіх войскаў, напісаная ім самім у 1806 годзе» ёсць гістарычныя і літаратурныя факты, якія адносяцца да Беларусі, названы нявыдадзеныя працы Быкоўскага[3].
Бічаваў маральныя заганы пануючых класаў, несправядлівасць і крывадушнасць духавенства. У літаратурнай творчасці і эстэтычных поглядах Быкоўскага — прыхільнік сентыменталізму[3].
Перакладаў творы Вальтэра, Гельвецыя, Сумарокава і іншых[3].
Бібліяграфія
- Kościół sławy [Text] : poema / Ignacy Bykowski. — Wilno : Druk. XX. Piarów, 1799. — 125 c. ; 8 gr
- Nanina czyli Uprzedzenie zwycięzone [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1799. — [4], 78 c. ; 4 gr
- Nanina czyli Uprzedzenie zwycięzone [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1799. — [4], 78 c. ; 4 gr
- Wiersze … [Text] / Ignacy Bykowski. — Wilno : [s. n.], 1798. — [24] с. ; 8 gr
- Życie I.B…. napisane w r. 1806, oprac, i wstęp T. Mikulski, w: Studia nad oświeceniem, W. 1956.
Зноскі
- ↑ Ignacy Bykowski // NUKAT — 2002.
- ↑ Ignacy Jaxa-Bykowski // MAK
- 1 2 3 4 5 6 Быковский Игнатий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 95. — 737 с.
Спасылкі
- BYKOWSKI IGNACY Архівавана 18 сакавіка 2019. (польск.)