Ілан Галеві
Ілан Галеві (Халеві) (іўр.: אִילָן הַלֵּוִי; раней Жорж Ален Альбер, 12 кастрычніка 1943, Ліён, Францыя — 10 ліпеня 2013[5], Клішы-ла-Гарэн, О-дэ-Сен, Францыя[6]) — яўрэйска-палесцінскі актывіст і палітык, раманіст і адзін з нямногіх яўрэяў, якія займалі высокія пасады ў Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП). Называў сябе «стопрацэнтным яўрэем і стопрацэнтным арабам»[6].
Біяграфія
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Ліёне, Францыя, у 1943 годзе, «пад фальшывым імем… у паштовым аддзяленні, якое было сховішчам руху Супраціву», як пацвердзіў яго старэйшы брат Марк Альбер. Пасля смерці яго бацькі Анры Левіна яго маці Бланш выйшла замуж за Эміля Альбера, і ён усынавіў яе дзяцей[6]. Некаторыя крыніцы памылкова сцвярджаюць, што яго бацька быў еменскім яўрэем, чыя сям’я пасялілася ў Іерусаліме ў пачатку XX стагоддзя[7]; згодна брату Галеві Марку, калі Галеві адправіўся ў Ізраіль, «ён атрымаў пашпарт з дапамогай пасведчання еменца, што пражываў там» і гэта прычына, па якой яго паходжанне часам паказваецца як еменскае[6].
У пачатку 1960-х гадоў ён працаваў у літаратурных часопісах «Les Temps Modernes» і «Présence africaine». Яго першы раман «Перасячэнне», апублікаваны ў 1964 годзе[6], атрымаў прыхільныя водгукі і быў ахарактарызаваны Ліліян Сміт у «The Saturday Review» як «бліскучы, ашаламляльны аповяд пра падарожжа маладога чалавека з ніадкуль у пекла… свежы погляд на шматузроўневую агонію агароджанай сценамі моладзі»[8]
Пасля паездак у Афрыку, у тым ліку ў Малі і ў Алжыр, у 1965 годзе Ален Альбер пераехаў у Ізраіль ва ўзросце 22 гадоў, там ён стаў выкарыстоўваць прозвішча Галеві[6]. Паводле яго слоў, ён прыехаў у Ізраіль, таму што ў Алжыры выявіў важнасць палесцінскай праблемы. Як распавядаў сам Галеві праз многія гады, «я сядзеў там у кавярнях, чуў людзей, гаварыў з інтэлектуаламі, і я зразумеў, што палесцінскае пытанне хвалюе людзей арабскага свету, ён сапраўды знаходзіцца ў цэнтры іх дакучлівых думак. Я вырашыў, што хачу вывучыць гэтую рэальнасць блізка і знутры… Я хацеў вывучыць ізраільскую рэальнасць»[9] Галеві далучыўся да палесцінскага руху супраціву і, у прыватнасці, ФАТХ пасля араба-ізраільскай вайны 1967 года[5]. Пазней ён стаў выбітным сябрам ААП. Ён быў прадстаўніком АВП у Еўропе і Сацыялістычным інтэрнацыянале, а таксама віцэ-міністрам замежных спраў АВП, удзельнічаючы ў гэтай якасці ў Мадрыдскай канферэнцыі 1991 года. Галеві быў абраны членам Рэвалюцыйнага савета ФАТХ у 2009 годзе[10] і служыў дарадцам Ясіра Арафата[11][12]. Ён быў узнагароджаны медалём адзнакі за яго ролю ў падтрымцы палесцінскай барацьбы прэзідэнта Махмуда Абаса[5].
Згодна з Ханан Ашраўі, у пачатку 1970-х гадоў Галеві быў членам Маавака («Барацьба»), «невялікай радыкальнай ізраільскай антысіянісцкай групы». Да гэтага ён уваходзіў ва ўльтралевую антысіянісцкую арганізацыю Мацпен, ад якой і аддзяліўся Маавак. У АВП Ілан Галеві ўступіў у 1976 годзе, праз год пасля пераезду ў Парыж[6].
Пасля падпісання мірных пагадненняў 1994 года Галеві жыў у Іерусаліме, а затым у Рамале. Яго дом у Рамале быў разбураны падчас аперацыі «Ахоўная сцяна» ў 2002 годзе[13]. Ілан Галеві памёр у Клішы 10 ліпеня 2013 года ва ўзросце 69 гадоў[6]. Палесцінскі лідар Махмуд Абас выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Галеві[5]. Развітанне з Галеві адбылося ў Парыжы ў крэматорыі могілак Пер-Лашэз[14].
У красавіку 2019 года было абвешчана аб планах назваць новую вуліцу ў горадзе Эль-Біра ў гонар Ілана Галеві. Гэта рашэнне Ханан Ашраўі ахарактарызавала як даніна павагі мужнаму і прынцыповаму чалавеку[15][16].
Бібліяграфія
- Alain Albert, The Crossing (novel), New York: George Braziller, 1964; London: Heinemann, 1965. French trans. by Georges Levin as La traversée, Paris: Éditions du Seuil, 1965.
- Sous Israël, la Palestine, Paris: Le Sycomore, 1978; Minerve, 1987.
- Israël, de la terreur au massacre d’Etat, Paris: Papyrus, 1984.
- Question juive: la tribu, la loi, l’espace, Paris: Editions de Minuit, 1981. Translated into English by A. M. Berrett as A History of the Jews: Ancient and Modern, London: Zed Books, 1987. Published in German as Auf der Suche nach dem gelobten Land: Die Geschichte der Juden und der Palastma-Konflikt, Hamburg: Junius, 1986. Reissued as Jewish Question: Tribe, Law and Space, Syllepse Editions, 2016.[17]
- Face à la guerre. Lettre de Ramallah, Paris: Sindbad/Actes Sud, 2003.[18]
- Allers-retours, Paris: Flammarion, 2005.[19]
- Islamophobie et judéophobie — L’effet miroir, Syllepse, 2015. ISBN 978-2-84950-463-5
- Du souvenir, du mensonge et de l’oubli: Chroniques palestiniennes. Paris: Actes Sud, 2016. ISBN 978-2-330-07057-1[20]
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Fichier des personnes décédées Праверана 26 студзеня 2022.
- ↑ Ilan Halevi, Jewish senior PLO member, dies at 70
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Record #126117585 // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
- 1 2 3 4 Ilan Halevy, Jewish member of Fatah, Dead at 70(англ.) (недаступная спасылка). Palestine News & Info Agency - Wafa (10 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2013. Праверана 17 лістапада 2018.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Margaret Busby. Ilan Halevi: Jewish author, journalist and politician who rose to prominence in the PLO(англ.) . The Independent (25 ліпеня 2013). Праверана 17 лістапада 2018.
- ↑ Anne Brunswic (2008) (in en). Welcome To Palestine: Chronicles of a Season In Ramallah. p. 159. http://www.annebrunswic.fr/IMG/pdf/Welcome_to_Palestine_5.pdf.
- ↑ Lillian Smith, «From Nowhere to the End of Night», The Saturday Review, 4 April 1964, pp. 39-40.
- ↑ Ilan Halevy(англ.) . The Daily Telegraph (12 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2015. Праверана 23 лістапада 2020.
- ↑ Elhanan Miller. Palestinians: Yes to Jews, no to settlers in our state(англ.) . The Times of Israel (27 студзеня 2014). Праверана 17 лістапада 2018.
- ↑ Elior Levy. Arafat’s Jewish-Palestinian adviser passes away(англ.) . Ynetnews (10 ліпеня 2013). Праверана 17 лістапада 2018.
- ↑ United Nations International NGO Meeting and European NGO Symposium on the Question of Palestine, Palais des Nations, Geneva, 29 August-1 September 1994(англ.) (недаступная спасылка). United Nations Information System on the Question of Palestine (1 верасня 1994). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2019. Праверана 19 мая 2020.
- ↑ Jean-Pierre Perrin. Ilan Halevi, l’âme en paix(фр.) (недаступная спасылка). Libération (10 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2014. Праверана 19 мая 2020.
- ↑ Françoise Germain-Robin. Ilan Halevi, militant de la paix, est mort(фр.) . L’Humanité (12 ліпеня 2013). Праверана 19 мая 2020.
- ↑ Adam Rasgon. West Bank city to name a street after late Jewish member of Fatah(англ.) . The Times of Israel (30 красавіка 2019). Праверана 13 кастрычніка 2019.
- ↑ Palestinians to name occupied West Bank street after Jewish man(англ.) . The National (30 красавіка 2019). Праверана 13 кастрычніка 2019.
- ↑ Michel Warschawski. Ilan Halevi: In memoriam(англ.) (недаступная спасылка). AIC (14 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2017. Праверана 23 лістапада 2020.
- ↑ Face à la guerre(фр.) (недаступная спасылка). Actes Sud. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2019. Праверана 23 лістапада 2020.
- ↑ Francois Feugas. Allers Retours(фр.) . Association France Palestine Solidarité (22 жніўня 2005). Праверана 19 мая 2020.
- ↑ Du souvenir, du mensonge et de l’oubli: Chroniques palestiniennes(фр.) (недаступная спасылка). Actes Sud. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2019. Праверана 23 лістапада 2020.
Літаратура
- Yezid Sayigh, Armed Struggle and the Search for State: The Palestinian National Movement, 1949—1993, Oxford University Press, 1999.
Спасылкі
- Ilan Halevi, Le droit du peuple palestinien à lutter contre l’occupation (фр.)
- Ilan Halevi, «Encore une fois à propos du sionisme et de l’antisémitisme», 2003. (фр.)
- Jean-Pierre Perrin, «Ilan Halevi, l’âme en paix» Архівавана 23 снежня 2014., Libération, 10 July 2013. (фр.)
- Ofer Aderet, «Ilan Halevi, Jewish member of the Palestine Liberation Organization, dies in Paris», Haaretz, 10 July 2013.
- AFPS, «Avec Ilan Halévi, nous venons de perdre un ami de toujours», Association France Palestine Solidarité, 10 July 2013.
- Pierre Haski, «Mort d’Ilan Halevi, intellectuel engagé, ‘100 % juif et 100 % arabe’», Rue 89, 11 July 2013.
- Michel Warschawski, «Ilan Halevi (1943—2013)», Alternative Information Center (AIC), 11 July 2013.
- Ben Lynfield (Jerusalem), «Fatah pays tribute to Ilan Halevi — an Israeli Jew who ‘defected’ to the PLO», The Independent, 11 July 2013.
- Margaret Busby, «Ilan Halevi: Jewish author, journalist and politician who rose to prominence in the PLO» (obituary), The Independent, 25 July 2013.
- «Ilan Halevy» (obituary), The Telegraph, 12 August 2013.
- Nicole Lapierre, «Ilan Halévi, métèque générique», Vagabondages Sociologiques (blog), Mediapart, 13 July 2013. (фр.)
- Farouk Mardam-Bey, «Ilan Halevi: Palestinian Jew and Citizen of the World, 1943—2013», Journal of Palestine Studies, Vol. 43, No. 4 (Summer 2014), pp. 67-70.
- Ella Habiba Shohat, «A Voyage to Toledo: Twenty-Five Years After the ‘Jews of the Orient and Palestinians’ Meeting», Jadaliyya, 30 September 2014.