wd wp Пошук:

Ілля Сін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сін.

Ілля Сін, сапр. Ілля Васільевіч Свірын (нар. 1978, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Удзельнік мастацкага руху «БумБамЛіт» (1995—99)[1], лідар групы экзістэнцыйнай клаунады «Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці» (1997—2010), арганізатар і ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў на Беларусі і ў іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы «Homines Urbani» (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дома пісьменніка і перакладчыка (Вентспілс, 2010).

У 2017 — 2020 — рэдактар рэдакцыі газеты «Культура»[2].

Творчасць

Аўтар кніг «Ільля Сін памёр», «0», «Сапсаваныя лялькі». Кніга «Белетрыстыка» з’явілася як «рэканструкцыя ўласнай літаратуры сродкамі літаратуры»[3]. «Libido» — першая кніга Іллі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт. Яе гераіня Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках — разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі.

У 2019 «Libido» трапіла ў шорт-ліст Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. 25 верасня Ілля Сін названы пераможцам прэміі Гедройца «за канцэптуальнае ўвасабленне светаадчування сучаснага грамадства і эфектыўнае выкарыстанне авангардысцкіх тэхнік пісьма»[4].

Зноскі

  1. Ілля Сін «Белетрыстыка»
  2. Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  3. svaboda.org
  4. pen-centre.by Архівавана 26 верасня 2019.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be