wd wp Пошук:

Імантс Зіеданіс

І́мантс Зі́еданіс, Імант Янавіч Зіеданіс (лат.: Imants Ziedonis; 3 мая 193327 лютага 2013) — латышскі паэт , сцэнарыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР (1967). Народны паэт Латвійскай ССР (1977), кавалер ордэна Трох зорак (1995). Таксама празаік (найбольш вядомы ў жанры эпіфаніі).

Біяграфія

Нарадзіўся 3 мая 1933 года ў пасёлку Рагацыемс Тукумскага раёна.

Скончыў Тукумскую сярэднюю школу (1952), філалагічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта (1959) і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Інстытуце сусветнай літаратуры ім. А. М. Горкага (1964).

Друкуецца з 1961 года. Публіцыст, некаторы час займаўся палітыкай. Паводле яго сцэнарных работ на Рыжскай кінастудыі былі зняты два фільмы: «Хлопчык» (1977) і «Вей, ветрык!» (1973).

Быў жанаты з актрысай Тэатра Дайлес Аўсмэ Кантанэ. Памёр 27 лютага 2013 года.

Асобныя вершы Зіеданіса ў перакладзе Рыгора Барадуліна выйшлі на беларускай мове ў зборніку «Латышская савецкая паэзія».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. http://www.baltictimes.com/news/articles/32603/
  3. http://www.last.fm/music/Imants+Ziedonis
  4. Imants Ziedonis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://www.demotix.com/news/1849420/funeral-held-latvian-poet-imants-ziedonis
  6. http://www.demotix.com/photo/1106889/waffen-ss-march-legionnaires-memorial-day-riga
  7. http://www.demotix.com/photo/625761/waffen-ss-march-legionnaires-memorial-day-riga
  8. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Латвіі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Паэты Латвіі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be