Імрэ Мадач
І́мрэ Ма́дач (венг.: Madách Imre; 20 студзеня 1823, в. Альшастрэгава, Каралеўства Венгрыя — 5 кастрычніка 1864, там жа) — венгерскі паэт , філосаф
і драматург . Аўтар вершаванай філасофскай драмы «Трагедыя чалавека» (1861).
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Альшастрэгава, Каралеўства Венгрыя (цяпер — вёска Долна Стрэгава, Банскабістрыцкі край, Славакія) у 1823 годзе ў дваранскай сям’і. У 1837—1840 гадах вучыўся ў Пешцкім універсітэце. У 1842 годзе здаў экзамен на адваката.
Пасля паражэння Рэвалюцыі 1848—1849 у Венгрыі знаходзіўся ў 1852-53 гадах у турэмным зняволенні. У 1860 годзе быў выбраны дэпутатам у венгерскі Сейм.
Творчасць
У 1840 годзе выдаў лірычны зборнік «Lantvirágok» (1840), за якім рушыў услед цэлы шэраг лірычных вершаў і крытычных эцюдаў, пародыя ў вершах «Цывілізатар» (венг.: A civilizátor; 1859) і драмы «Jo nev es ereny», «Commodus», «Mária királynő» (1840—1855), «Csák végnapjai» (1843—1861), «Férfi és nő» (1843). У 1860 годзе скончыў працу над «Чалавечай трагедыяй»[8] («Трагедыя чалавека»), сваім лепшым творам.
«Трагедыя чалавека» — алегарычная драма ў вершах пра сэнс чалавечага быцця, напісаная пад уплывам трагедыі «Фаўст» І. В. Гётэ і паэмы «Страчаны рай» Дж. Мільтана. Дух пазнання і сумневу Люцыпар, пагружаючы выгнаных з рая Адама і Еву ў гіпнатычны сон, праводзіць іх па розных этапах гісторыі, каб пераканаць у бессэнсоўнасці жыцця і барацьбы; аднак фінал п’есы носіць аптымістычны характар. У рэдагаванні і публікацыі «Трагедыі чалавека» вялікую ролю адыграў Я. Арань.
У сувязі з гэтым творам напісаны трагедыя «Майсей» (Mózes, 1860—1861) і гумарыстычны ўрывак «Tündérálom» (1864).
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575996 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Imre von Madach // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Madách, Emerich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 16. — S. 227.
- ↑ Imre Madach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Imre Madách // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Imre Madách // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ З энцыклапедычнага слоўніка Ф. А. Бракгаўза і І. А. Ефрона
Літаратура
МА́ДАЧ (Madách) Имре // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.