Інгвар Амб’ёрнсен
Інгвар Амб’ёрнсен (Ingvar Ambjørnsen, нар. 20 мая 1956) — нарвежскі пісьменнік.
Дэбютаваў раманам «23-я палата» (1981), у якім раскрытыкаваў нарвежскую сістэму па доглядзе людзей з псіхічнымі захворваннямі (перакладзены на беларускую мову Лідыяй Ёхансен, 2011). Сярод іншых твораў Амб’ёрнсена, што прынеслі яму вядомасць, — тэтралогія «Элінг», паводле аднаго з раманаў якой быў зняты аднайменны фільм, серыя кніг для дзяцей «Пеле і Профен» пра падлеткаў, што ўдзельнічаюць у раскрыцці злачынстваў, раман «Забойства ў Барквіке» (2005), герой якой, таксама падлетак, спрабуе расследаваць забойства ў нарвежскай вёсцы. Апроч рамана «23‑я палата» па-беларуску можна пачытаць шэраг апавяданняў Амб’ёрнсена са зборнікаў «Чорная маці» («Чайка», «Кава з Холгерам», «Дождж», 1994) і «Часовая прысутнасць» («Новыя пакоі», 2003), перакладзеных Лідыяй Ёхансен і надрукаваных у часопісе «Дзеяслоў» (№ 1(74), 2015).
Беларускія пераклады
- 23-я палата: раман / Інгвар Амб’ёрнсэн. — Мінск : З. Колас, 2011. — 191, [1] с. — (Littera scripta).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #115749195 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Ingvar Ambjørnsen // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://snl.no/Ingvar_Ambj%C3%B8rnsen
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.