wd wp Пошук:

Інгрыд Ноль

Інгрыд Ноль (ням.: Ingrid Noll; нар. 29 верасня 1935, Шанхай) — нямецкі аўтар дэтэктываў і трылераў.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і доктара. У 1949 годзе бацькі вярнуліся ў Германію. Пасля заканчэння каталіцкай школы для дзяўчат вывучала германістыку і гісторыю мастацтваў у Бонскім універсітэце. У 1959 годзе выйшла замуж за доктара Петэра Гулаца, мае траіх дзяцей. Сваё жыццё яна прысвяціла хатняй гаспадарцы і дзецям, а таксама дапамагала мужу ў працы. У вольны час пачала пісаць.

Першы раман Інгрыд Ноль «Мёртвы певень» (Der Hahn ist tot) выйшаў у 1991 годзе, калі пісьменніцы было 55 гадоў, а дзеці раз’ехаліся з бацькоўскага дому. Ён адразу зрабіў яе знакамітай. Ноль — аўтар яшчэ больш чым тузіна кніг, перакладзеных на 21 мову свету. У аснове яе раманаў часцей за ўсё ляжаць выкшталцоныя забойствы жанчынамі сваіх мужоў ці каханкаў.

Інгрыд Ноль лічыцца на сённяшні дзень адной з найвыбітнейшых пісьменніц Германіі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115490043 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Ingrid Noll // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115490043 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be