Іост ван дэн Вондэл
Іост ван дэн Вондэл[5] (нідэрл.: Joost van den Vondel; 17 лістапада 1587, Кёльн — 5 лютага 1679, Амстэрдам) — выбітны паэт і драматург Нідэрландаў, адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў «Залатога стагоддзя» нідэрландскай літаратуры. Сваёй творчасцю заклаў асновы сучаснай нідэрландскай літаратурнай мовы.
Біяграфія
Сын купца-анабаптыста, які перасяліўся падчас рэлігійных ганенняў ў Кёльн. Малады Вондэл таксама быў прызначаны для купецкай прафесіі. Перасяліўшыся ў 12-гадовым узросце ў Амстэрдам, пачаў займацца паэзіяй ў школах «рыторыкі», дзе атрымаў гуманітарную адукацыю і засвоіў старажытныя мовы.
Творы Вондэла ахопліваюць амаль усе віды паэтычнай творчасці: ён — аўтар лірычных, эпічных і дыдактычных вершаў, а таксама шматлікіх драм (усяго 32), якія прынеслі яму сусветную вядомасць. Перакладаў французскіх, італьянскіх і антычных аўтараў.
У Нідэрландах Адраджэнне супадала з нацыянальным вызваленнем і Рэфармацыяй, і творчасць Вондэла адлюстроўвала ўсе гэтыя гістарычныя рухі. У александрыйскіх вершах ён узносіць веліч краіны, рост гандлёвых гарадоў, подзвігі галандцаў на сушы і морах, у вершах антычнай формы апявае нацыянальны рух супраць іспанцаў («Geboortklock van Willem van Nassau», 1626 і інш.)
Бібліяграфія
- Baumgartner A., Joost van den Vondel, Freiburg, 1882.
- Looten C., Étude littéraire sur le poète néerlandais Vondel, Lille, 1889.
- Hack, J. van den Vondel, Hamburg, 1890.
- Alberdingk Thijm J. A., Portretten van Joost van den Vondel, Amst., 1895.
- Kalff G., Vondel leven, 2-е изд., Haarlem, 1902;
- Brandt G., Leven van Vondel, reitgeg. door J. Hoeksma, Amst., 1905.
- Simons J., Vondel dramatick, Amst., 1912.
- Edmundson, Milton and Vondel, Lpz., 1885.
- Kollwijn, Ueber d. Einfluss d. Holländisch. Dramas.
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Joost van den Vondel — 2009.
- 1 2 Вондел Йост ван ден // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Напісанне Іост ван дэн Вондэл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.271
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).