Ірвін Уэлш
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уэлш. І́рвін Уэ́лш (англ.: Irvine Welsh, 27 верасня 1958) — сучасны шатландскі празаік , сцэнарыст, драматург , аўтар культавых кніг «Trainspotting» i «Acid House», паводле якіх былі знятыя аднайменныя фільмы. У абодвух стужках Уэлш грае эпізоды.
Біяграфія
У пачатку 1990-х Уэлш пачаў пісаць. Яго першы раман «Trainspotting» (1993) — прасякнуты чорным гумарам апавяданне пра будні маладых наркаманаў Эдынбурга канца 1980-х гадоў. Гэта ў значнай ступені аўтабіяграфічная кніга. Юнацтва Уэлш правёў сярод наркаманаў, але, перасяліўшыся ў Амстэрдам, знайшоў у сабе сілы злезці з іголкі. Уэлш стаў адзіным сярод сваёй наркаманскай кампаніі, хто выжыў падчас эпідэміі СНІДу. У 1996 годзе Дэні Бойл зняў на аснове «Trainspotting» фільм «На ігле». Папулярным стаў і саўндтрэк да стужкі, у які ўвайшлі кампазіцыі групы Уэлша Primal Scream. Пасля гэтага Уэлш напісаў яшчэ шэраг кніг і на дадзены момант застаецца адным з найбольш папулярных пісьменнікаў у жанры контркультуры. У 2021 годзе ў Вялікабрытаніі стартавала экранізацыя яго рамана «Злачынства». Гэта першая тэлеадаптацыя, зробленая па кнізе Ірвіна Уэлша.[4]
Раманы
- Trainspotting (1993)
- Marabou Stork Nightmares (1995)
- Filth (1998)
- Glue (2001)
- Porno (2002)
- The Bedroom Secrets of the Master Chefs (2006)
- Crime (2008)
- Skagboys (2010 — пішацца)
Экранізацыі
- 1996 — На ігле (Trainspotting)
- 1998 — Кіслотны дом (Acid House)
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115629394 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Irvine Welsh // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115629394 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ From Trainspotting to the TV series of Crime: the Irvine Welsh interview - The Shortlisted Magazine - https://the-shortlisted.co.uk/irvine-welsh-trainspotting-crime-interview/