wd wp Пошук:

Ірвін Шоу

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шоу.

Ірвін Шоу (англ.: Irwin Shaw, сапр. Ірвін Гілберт Шамфараў; 27 лютага 1913, Нью-Ёрк, ЗША — 16 мая 1984) — амерыканскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Бруклінскі каледж (1934). Пачаў пісаць сцэнарыі для радыё ў 21 год. Пасля займаўся напісаннем кінасцэнарыяў, і нарэшце ў 1949 г. выйшаў яго першы раман — «Маладыя львы» (The Young Lions), заснаваны на ўласным досведзе часоў Другой сусветнай вайны. Раман меў вялікі поспех і пазней быў экранізаваны (у 1958). Пасля выдання другога рамана, які апісваў уздым макартызму ў ЗША, І. Шоу абвінавацілі ў прыналежнасці да камуністаў, а яго імя трапіла ў чорны спіс Галівуду. У 1951 І. Шоу з’ехаў у Еўропу, дзе пражыў да смерці. У Еўропе былі напісаныя не менш паспяховыя кнігі: «Люсі Краўн» (Lucy Crown, 1956), «Два тыдні ў другім горадзе» (Two Weeks in Another Town, 1960), «Багач, бядняк» (Rich Man, Poor Man; 1970).

Творчасць

У ранніх творах звяртаецца да тэмы фашызму, Другой сусветнай вайны, у пазнейшых — пасляваеннай амерыканскай і заходнееўрапейскай рэчаіснасці. Звяртаўся да праблем «амерыканскай мары» і «амерыканскай трагедыі», сям’і і грамадства, самасцвярджэння асобы і яе індывідуальнай адказнасці, лёсу мастацтва ва ўмовах камерцыялізацыі культуры.

Аўтар п’ес «Пахавайце мёртвых» (1936), «Простыя людзі» (1939), «Забойца» (1944), раманаў «Маладыя львы» (1948), «Трывожная атмасфера» (1950), «Вечар у Візантыі» (1973), «Хлеб па водах» (1981), «Успамін страты» (1982), дылогіі «Багач, бядняк» (1970) і «Жабрак, злодзей» (1977), кніг апавяданняў, публіцыстыкі, кінасцэнарыяў і інш. Яго творы адметныя займальнасцю інтрыгі, напружанасцю сюжэта, псіхалагізмам, дакладнасцю рэалій.

Прэміі і ўзнагароды

Двойчы лаўрэат прэміі О. Генры, якая ўручаецца за апавяданні.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Irwin Shaw // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Шоу Ирвин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118796909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

  • Лявонава Е. Шоу // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be