Ірына Бельская
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельская (значэнні). Іры́на Бе́льская (нар. 1989, вёска Чарневічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1989 годзе ў в. Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу, факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка. Працавала ў бібліятэцы імя Я. Коласа ЦБС у Наваполацку. Жыве ў Наваполацку[1].
Творчасць
Першы верш напісала ў восем гадоў на рускай мове[1]. Цяпер піша вершы і размаўляе на беларускай мове.
Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і іншых перыядычных выданнях.
Узнагароды
- Лаўрэат паэтычных конкурсаў «Наша ніва», прысвечанага Дня зямлі 2005 г.
- Лаўрэат конкурсу Віцебскага аддзялення СБП, прысвечанага 125-годдзю Я. Коласа і Я. Купалы.
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»
- Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» за найлепшы дэбют у 2008 годзе[2]
- фіналістка Конкурсу маладых літаратараў імя К. Шэрмана ў 2009 годзе
- атрымала заахвочвальную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў 2010 годзе
Зноскі
- 1 2 У «Доме літаратара» Павел Касцюкевіч, Аляксандр Фядута, Ірына Бельская
- ↑ Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» Ірына Бельская: Гэты часопіс такі добры і цёплы, усё ў ім — як дома, як у сям’і Архівавана 22 студзеня 2021., БелаПАН
Спасылкі
- Ірына Бельская на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі
- Ірына Бельская. Быць іншаю… Вершы