Ірына Муцуаўна Хакамада
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хакамада.
Ірына Муцуоўна Хакамада (нар. 13 красавіка 1955, Масква) — расійскі палітык, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі I—III скліканняў.
Біяграфія
Скончыла эканамічны факультэт Універсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы. Абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на эканамічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1983 годзе атрымала вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Палітычная эканомія».
З 1980 года — малодшы навуковы супрацоўнік НДІ Дзяржплана РСФСР. З 1989 года занялася прадпрымальніцкай дзейнасцю. Была адным з кіраўнікоў кааператыва «Сістэмы + праграмы», дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, галоўным экспертам і членам біржавога савета Расійскай таварна-сыравіннай біржы (РТСБ).
Тройчы абіралася ў Дзяржаўную Думу Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Двойчы — як незалежны дэпутат па Арэхава-Барысаўскай акрузе г. Масквы. З 1994 года — член Камітэта Дзяржаўнай Думы па эканамічнай палітыцы. З’яўлялася членам Дэлегацыі Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У 1994 годзе была арганізатарам дэпутацкай групы “Ліберальна-дэмакратычны саюз «12 снежня». З 1996 года — член Камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце, падатках, банках і фінансах.
У 1997 годзе пастановай Урада Расійскай Федэрацыі прызначана Старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Расійскай Федэрацыі па падтрымцы і развіццю малога прадпрымальніцтва. З’яўлялася членам камісіі Урада Расійскай Федэрацыі па эканамічных рэформах, старшынёй Кансультатыўнага савета па падтрымцы і развіццю малога прадпрымальніцтва ў дзяржавах-удзельніцах СНД. Удзельнічала ў працы Палітычнага кансультатыўнага Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Грамадскага савета па малому прадпрымальніцтву пры Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
У 1999 годзе ўзначаліла Інстытут развіцця прадпрымальніцтва.
У снежні 1999 года, будучы лідарам дэмакратычнай партыі «Саюз правых сіл», зноў абрана Дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі III склікання па Усходняй выбарчай акрузе г. Санкт-Пецярбурга. У перыяд са студзеня па чэрвень 2000 года з’яўлялася членам Камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце і падатках і старшынёй Камісіі па абароне правоў інвестараў. У чэрвені 2000 года была абрана намеснікам Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ірына Муцуаўна Хакамада
- Афіцыйны сайт(руск.)
- Марка адзеньня Ірыны Хакамады «Хакама» Архівавана 26 снежня 2008.(руск.)
- «Лицом к лицу» // Расійская служба Радыё Свабода(руск.)
- Хакамада сыходзіць з палітыкі Архівавана 13 чэрвеня 2008.(руск.)
- Ірына Хакамада. Біяграфія зь першых вуснаў. Этэр на радыё «Маяк» 5 жніўня 2008 г. Архівавана 18 лістапада 2011.(руск.)
- Ірына Хакамада на радыё «Эхо Москвы»(руск.)