wd wp Пошук:

Ісакрат

Ісакрат (436 да н.э.-338 да н.э.) — старажытнагрэчаскі прамоўца, настаўнік рыторыкі і публіцыст. Стваральнік тэорыі класічнай антычнай прозы, увёў падзел на мовы паэтычную і празаічную. Каля 390 да н.э. заснаваў у Афінах школу рыторыкі — прататып агульнаадукацыйнай школы; яе праграму выклаў у прамовах супраць сафістаў. Прыхільнік прамакедонскай партыі і прапагандыст яе праграмы («Панегірык», 386; «Арэапагетык», 355; «Панафінейская прамова», 342—339). Лічыў манархію лепшай формай дзяржаўнага кіравання. Пасля разгрому грэкаў у 338 г. да н.э. каля Херанеі македонцамі на чале з Філіпам II Ісакрат скончыў жыццё самагубствам. Захавалася 21 яго прамова (у т.л. 6 судовых) і 9 лістоў.

Зноскі

  1. Любкер Ф. Isocrates // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 670–671.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі IV стагоддзя да н.э.
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be