Іштван Эркень
І́штван Э́ркень (венг.: István Örkény; 5 красавіка 1912, Будапешт, — 24 чэрвеня 1979, Будапешт) — венгерскі драматург , празаік .
Творчасць
Аўтар зборнікаў навел і апавяданняў «Танец мора» (1941), «У снежнай віхуры» (1954), «Апавяданні-хвілінкі» (1968), аповесцей «Сям’я Тотаў» (1966), «Выстаўка ружаў» (1977), п’ес «Тоат і іншыя» (1967), «Кошкі-мышкі» (1969), «Кроўная радня» (1975), «Ключашукальнікі» (1977), успамінаў, рэпартажаў, нарысаў.
У яго творах сацыяльная і маральна-этычная праблематыка, выразная антываенная і антыфашысцкая скіраванасць; яны адметныя разнастайнасцю сатырычнай палітры, філасофскай ёмістасцю вобразаў і калізій, афарыстычнасцю мовы.
Пераклады
На беларускую мову яго аповесці пераклалі М. Гіль, Л. Хаўрус. У 1976 годзе ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы паводле яго п’есы пастаўлены спектакль «Гульня з кошкай».
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119038706, Record #1067852603 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119038706, Record #1067852603 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119038706, Record #1067852603 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.