wd wp Пошук:

Іўлін Во

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Во.

Іўлін Во (англ.: Evelyn Waugh; 28 кастрычніка 1903, Лондан10 красавіка 1966, Кум-Флоры(англ.) бел. (Сомерсет, Англія, Вялікабрытанія)) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых майстроў сатырычнай прозы.

Вучыўся ў Оксфардзе. Першы літаратурны твор быў прысвечаны паэзіі і жывапісу Д. Г. Расеці (1928). У раманах «Заняпад і разбурэнне» (1928), «Брыдкая плоць» (1930), «Чорная бяда» (1932), «Прыгаршчы праху» (1934), «Сенсацыя» (1938) крытыка тагачаснай рэчаіснасці, прысутнічаюць уласцівыя аўтару элементы чорнага гумару. Падзеі Другой сусветнай вайны прыўнеслі ў творы настроі элегічнага смутку. Раманы «Перапыненая работа» (1942), «Вяртанне ў Брайдсхед» (1945) аўтар назваў «некралогамі асуджаным вярхам», «памінальнай месай па каштоўнасцях старога свету». Стыль І. Во адзначаны праніклівым псіхалагізмам і афарыстычнай мовай (навелы «Марское падарожжа», «Пераможца атрымлівае ўсё» і інш.). У раманах з трылогіі «Пачэсны меч» (1965) выяўлена драма пісьменніка, які не прыняў ілжывых каштоўнасцей рэчаіснасці, імкнуўся да пераадолення дысгармоніі жыцця праз захаванне традыцыйнага ўкладу сям’і і дабрачыннасці. «Выпрабаванне Гілберта Пінфалда» (1957) — аўтабіяграфічны раман. Прыхільнасць да прынцыпаў рэалізму ў мастацтве аўтар засведчыў у артыкулах «Літаратурны стыль у Англіі і Амерыцы» (нап. 1955), «Гібель Жывапісу» (нап. 1956).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. In God, Distrust // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  5. Revisiting ‘Brideshead,’ With All the Signs of Its Times (and Beyond) // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

  • Саркісава Н. Во // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be