wd wp Пошук:

Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў

Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеі́саў (каз.: Әбдіжәміл Кәрімұлы Нұрпейісов; 22 кастрычніка 1924, с. Какарал,  Казалінскі павет, Сырдар’інская вобласць, Туркестанская АССР, РСФСР, СССР — 5 лютага 2022, Алма-Ата, Казахстан) — казахскі пісьменнік. Народны пісьменнік Казахстана (1985). Пісаў на казахскай і рускай мовах.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1924 года ў с. Какарал Казалінскага павета Сырдар’інскай вобласці Туркестанскай АССР РСФСР (цяпер — Аральскі раён, Кызылардзінская вобласць, Казахстан).

У 1942 годзе скончыў сярэднюю школу. У 18 гадоў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Пасля таго, як пачаў службу ў рэзервовым пяхотным палку пад Сталінградам і скончыў кароткатэрміновыя курсы палітработнікаў, з вясны 1944 года прымаў удзел у баях па вызваленні Прыбалтыкі.

У 1950 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1956 годзе. З 1962—1964 гады быў галоўным рэдактарам часопіса «Жулдыз», кансультантам Саюза пісьменнікаў КазСРР. Узначальваў Міжнародны казахскі ПЭН-клуб[4].

Памёр 5 лютага 2022 года[5]ва ўзросце 97 год.

Творчасць

Друкуецца з 1949 года. Першы раман «Курляндыя» (1950, 2-я рэд. пад назвай «Доўгачаканы дзень», 1958) пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Шырынёй сацыяльных абагульненняў, глыбінёй псіхалагічнага аналізу, самабытнымі нацыянальнымі характарамі вызначаецца трылогія «Кроў і пот» (кн. 1—3, 1961—70; аднайменны фільм 1979) пра падзеі Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі вылучаецца раман «Абавязак» (на рускай мове, 1984). Працуе ў жанры нарыса і літаратурна-крытычнай эстэтыкі (кнігі «Роздумы», 1972; «Край блакітных гор», 1979).

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1974).

Беларускія пераклады

  • Змрок: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. — 247 с.
  • Нягоды: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літататура, 1981. — 238, [1] с.

Зноскі

  1. Нурпеисов Абдижамил Каримович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 https://www.interfax.ru/culture/820413 Праверана 6 лютага 2022.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. inform.kz
  5. Токаев выразил соболезнования родным и близким Абдижамила Нурпеисова

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Казахстана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be