wd wp Пошук:

Абрахам Мошэ Бернштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бернштэйн. Абрахам Мошэ Бернштэйн (англ.: Abraham Moshe Bernstein; 21 жніўня 1866, в. Шацк, Шацкая воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 4 чэрвеня 1932, Вільня, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — кантар, хормайстар, кампазітар яўрэйскай літургічнай і народнай музыкі, педагог, музыказнавец і празаік .

Біяграфія

Быў шостым дзіцём у сям’е. Вучыўся ў яўрэйскай школе. У 1876 годзе памерла маці Бернштэйна.

Быў кантарам і дырыжорам хору у Беластоку . У 1893—1923 кантар сінагогі Тагарас Кадэш у Вільні.

Бернштэйн паклаў на музыку звыш 150 вершаў на іўрыце і ідышы, з якіх найболей вядомыя «Замд унд Штэрн» («Пясок і зоркі») і «Хэмерл» («Малаточак»). Сабраў калекцыю народных мелодый (выдадзены ў складанцы «Музікалішэр Пін-кос», 1927) і кантарскіх песень.

Яго сын, Авіасаф Бернштэйн (Барнеа) (1903–57), быў вядомым ізраільскім кампазітарам.[2]

Зноскі

  1. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 снежня 2019.
  2. https://geoffreyshisler.com/biographies-2/avraham-moshe-bernstein/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be