Авакум Пятровіч
Аваку́м Пятро́віч (1620 або 1621 — 14.4.1682) — пратапоп, адзін з заснавальнікаў рускага стараверства, пісьменнік.
У 1646—47 гг. член «Гуртка рупліўцаў набожнасці». У 1652 г. пратапоп у г. Юр’евец, потым святар Казанскага сабора ў Маскве.
Выступаў супраць рэформ патрыярха Нікана, за што неаднаразова быў сасланы ў Табольск, Даурыю, Мязень. У 1667 г. быў асуджаны на царкоўным саборы і сасланы ў Пустазерскі астрог.
Паводле царскага ўказа быў спалены.
Творы
Аўтар «Жыція пратапопа Авакума» (1672—75), «Кнігі гутарак» (1669—75), «Кнігі тлумачэнняў» (1673—76), «Кнігі выкрыванняў» (1679), «Слоў плачэўных» (1676) і інш.
Гл. таксама
Літаратура
- Авакум Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. С. 58.
- Аввакум Петрович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Зноскі
- 1 2 3 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 191. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 24 верасня 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Авакум Пятровіч