wd wp Пошук:

Аветык Ісаакян

Аветык Ісаакя́н (арм.: Ավետիք Սահակի Իսահակյան, 18751957) — выдатны армянскі паэт, празаік, публіцыст. Акадэмік АН Арменіі (1943)

Біяграфія

Помнік у Пантэоне імя Камітаса

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1875 года ў Александропалі Эрыванскай губерні (цяпер Гюмры, Арменія).

Вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі «Геваркян» (1889—1892) і Лейпцыгскім універсітэце. У 1911 годзе быў выгнаны з Расійскай імперыі за рэвалюцыйную дзейнасць. Да 1936 года жыл галоўным чынам за мяжой (Францыя, Швейцарыя і інш.), асабіста быў знаёмы са шматлікімі інтэлектуаламі свайго часу. Ісаакян уваходзіў у Дашнакцуцюн і адзначыўся антысавецкімі выказваннямі.

Па вяртанні ў СССР быў старшынёй СП Армянскае ССР. Акадэмік АН Армянскае ССР (1943). Дэпутат ВС Армянскае ССР 2—4 скліканняў.

У той час Ісаакян знаходзіўся пад абаронай Першага сакратара ЦК КП Арменіі Рыгора Аруцінава. У 1937 годзе ён выкрасліў са спісу прадстаўленых НКУС СССР да арышту шматлікіх вядомых армянскіх дзеячаў, сярод якіх быў і Ісаакян[8]. Таксама для Ісаакяна, як і для некаторых іншых прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі, быў пабудаваны асабняк у Ерэване[9].

Аветык Ісаакян памёр 17 кастрычніка 1957 года. Пахаваны ў Ерэване ў Пантэоне імя Камітаса.

Творчасць

Друкаваўся з 1892 года. Творчасць цесна звязаная з гісторыяй і культур армянскага народа, прасякнутая гуманізмам і павагай да чалавечай годнасці. Першы зборнік вершаў «Песні і раны» (1897) вылучаецца лірызмам і напеўнасцю. У філасофскае паэме «Абул Ала Маары» (19011911) тэма трагічнага адзіноцтва моцнае асобы. Аўтар гістарычнай балады «Нашыя продкі» (1917), паэмы «Сасма Мгер» (1919, перапрацаваная ў 1937), зборніка вершаў і апавяданняў «Люлька цярпення» (1928), цыклаў вершаў «Нашыя гісторыкі і нашыя гусаны» (1939), «Маёй радзіме» (1940), «Армянская архітэктура» (1942), патрыятычных вершаў гадоў Вялікае Айчыннай вайны, раману «Уста Каро» (незакончаны)[10].

На беларускую мову творы Ісаакяна перакладалі Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Эдуард Валасевіч[10].

Узнагароды і прэміі

Памяць

Зноскі

  1. http://tert.nla.am/archive/HAY%20GIRQ/Ardy/1981-2000/isahakyan_1987.pdf
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119041529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  3. Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
  4. Исаакян Аветик Саакович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Awetik Issaakjan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Исаакян Аветик Саакович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  8. Представители интеллигенции призывают увековечить память руководителя Советской Армении Григория Арутюняна Архівавана 6 кастрычніка 2014.(руск.)
  9. «Я буду просить вас, товарищ Сталин, разобраться в вопросе с Нагорным Карабахом и Нахичеваном» Архівавана 26 мая 2013.(руск.)
  10. 1 2 326 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be