wd wp Пошук:

Агнешка Асецка

Помнік А. Асецкай у Варшаве
Помнік А. Асецкай у Аполі

Агне́шка Асе́цка (польск.: Agnieszka Osiecka, нарадзілася 9 кастрычніка 1936 у Варшаве, памерла 7 сакавіка 1997 там жа) – польская паэтэса, празаік, аўтар тэкстаў песень, тэатральны і тэлевізійны рэжысёр, журналістка.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і піаніста Віктара Асецкага і Марыі Штэхман. Вывучала журналістыку ў Варшаўскім універсітэце (19521956), затым рэжысуру ў Вышэйшай кінематаграфічнай і тэатральнай школе ў Лодзі (19571961). З 1954 г. супрацоўнічала са Студэнцкім тэатрам сатырыкаў (СТС), з’яўлялася членам тэатральнага савета да 1972 г. Менавіта ў СТС Асецка дэбютавала як аўтар тэкстаў песень; для гэтага тэатра яна напісала іх 166.

У 19541957 гг. Асецка публікавала свае тэксты, эсэ і рэпартажы ў “Голасе Узбярэжжа” (“Głos Wybrzeża”), “Новай Культуры” (“Nowa Kultura”), “Штандары Маладых” (“Sztandar Młodych”) і “Папросту” (“Po prostu”). Пазней пісала таксама ў “Літаратуры” (“Litaratura”), “Культуры” (“Kultura”) і “Польшчы” (“Polska”). Была сябрам Таварыства Польскіх Пісьменнікаў. На працягу 7 год была вядучай праграмы “Радыёстудыя песні” на Польскім Радыё, якое выдала звыш 500 песен і дазволіла папулярызаваць мноства будучых вялікіх зорак польскай эстрады. Ад 1994 г. Агнешка Асецка цесна супрацоўнічала з Тэатрам Атэлье (Teatr Atelier) у Сопаце, для якога напісала свае апошнія творы і песні, якія былі прызнаны крытыкамі вяршыняй яе творчасці. Сёння гэты сопацкі тэатр носіць імя Асецкай. Штогод там адбываюцца паўфінальныя канцэрты конкурса інтэрпрэтацыі песень Агнешкі Асецкай, які мае назва “Памятайма аб Асецкай” (“Pamiętajmy o Osieckiej”). Акрамя таго, яе імём названая студыя III каналу Польскага Радыё (Program III Polskiego Radia), дзе адбываюцца прэстыжныя канцэрты польскіх і замежных зорак.

Памерла Асецка 7 сакавіка 1997 г. у выніку рака тоўстай кішкі. Яна была пахавана ў Варшаве на Паванзковых могілках – месца 284b. Творчай спадчынай Агнешкі Асецкай займаецца Фонд Акулярнікі (Fundacja Okularnicy), арганізаваны дачкой паэтэсы Агатай Пасент. Цяпер фонд займаецца выданнем Вялікага спеўніка Агнешкі Асецкай у 14 тамах (Wielki śpiewnik Agnieszki Osieckiej). У 1997 г. на Фестывалі Польскай Песні ў Аполі Магда Умер (Magda Umer) паказала публіцы свой канцэрт-спектакль Зялёна мне (Zielono mi), які складаўся з песень Агнешкі Асецкай; удзел у канцэрце прыняла плеяда зорак польскай музычнай эстрады.

Асецка і Гласка

“Панна Чачкес” – так пяшчотна называў яе Марак Гласка. Іх раман пачаў развівацца на пераломе 1956 і 1957 гг. Асецка была тады 21-гадовай студэнткай, якая актыўна ўдзельнічала ў жыцці СТС, а Гласка быў добра вядомы ва ўсёй краіне, дзякуючы паспяховай публікацыі свайго апавядання Першы крок у хмарах (Pierwszy krok w chmurach). Гэтае знаёмства праходзіла даволі бурна, пазней таксама па прычыне таго, што Гласка не мог вярнуцца ў Польшчу пасля ад’езду за мяжу. Асецка настойліва, але безвынікова дамагалася ў тагачасных уладаў дазволу на вяртанне Гласкі ў краіну. Агнешка з Маракам спаткалася толькі – апошні раз – у красавіку 1968 года ў Лос-Анджэлесе. Асецка ў той час падарожнічала па Амерыцы, будучы на стыпендыі. Ад Марака ёй засталася друкавальная машынка, якая стаяла на стале Агнешкі да канца яе жыцця, а таксама яго карэспандэнцыя. Марак ужо не жыў, не жыў яе бацька, калі Асецка напісала верш, які назвала Неабходны (Konieczny).

Узнагароды

Пасмяротна была адзначана Прэзідэнтам РП Камандорскім Крыжом (Krzyż Komandorski) Ордэна Адраджэння Польшчы (Order Odrodzenia Polski).

Творчасць

Агнешка Асецка напісала каля 2000 песен, выданых між іншым у тамах:

  • Колеры (Kolory) (1963)
  • Я выйшла і не вярнулася (Wyszłam i nie wróciłam) (1969)
  • Лісты, якія спяваюць (Listy śpiewające) (1971)
  • Штучны мёд (Sztuczny miód) (1977)
  • Жывая рэклама (Żywa reklama) (1985)
  • Пяскі, што спяваюць (Śpiewające piaski) (1989)
  • Апісанне батлейкі (Opisanie szopki) (1991)
  • Сентыменты (Sentymenty) (1996, 2001)
  • Праз момант (Za chwilę) (2001)

У 2004 годзе Польскае Музычнае Выдавецтва распачало выданне Вялікага спеўніка Агнешкі Асецкай, у каторым змешчана каля 500 песень, сабраных у 13 тамах (том 10 з’явіўся ў 2009 г.) Агнешка Асецка з’яўляецца аўтарам сцэнарыя музычнага відовішча Хай толькі заквітнеюць яблыні (Niech no tylko zakwitną jabłonie) (1964, прапрэм’ера ў тэатры Ateneum у Варшаве (рэж. Ян Бічыцкі), які здабыў галоўную ўзнагароду на Фестывалі Сучаснай Польскай Драматургіі ў 1964 г. і стаў найвялікшым тэатральным хітом 60 гг. ХХ ст. у Польшчы. Некаторыя знакамітыя песні Агнешкі Асецкай:

  • А я аддаю перавагу маёй маці (A ja wolę moją mamę)
  • Балада пра танкістаў (Ballada o pancernych)
  • Вагонная балада (Ballada wagonowa)
  • Босанова да падушкі (Bossanova do poduszki)
  • Быць дамай (Damą być)
  • Д’ябал і рай (Diabeł i raj)
  • Дзікунка (Dzikuska)
  • Закаханыя з Каменнай вуліцы (Kochankowie z ulicy Kamiennej)
  • Казала жартам (Mówiłam żartem)
  • Мой першы баль (Mój pierwszy bal)
  • Пакуль не ўзыйдзе дзень (Nim wstanie dzień)
  • Уцякай, маё сэрца (Uciekaj moje serce)

і інш.

Пісала таксама апавяданні (Белая блузка), мастацкія кнігі (у т.л. Чорная вавёрка, Салон гульняў) і кнігі ўспамінаў (Брыдкія саракагадовыя, Напачатку быў негатыў, Размовы ў танцы), кнігі для наймалодшых чытачоў (Дзень добры, Яўгене, Узор д’ябальскага хваста, Асабліва малыя сны), а таксама тэатральныя творы (адаптацыя Зінгера: Ілюзіяніст з Любліна, Ваўкі, Раздзіранне пер’я).

З’яўляецца аўтарам вядомага рэкламнага слогана Coca cola – гэта тое!

25 чэрвеня 2004 г. быў адкрыты ў Лодзі фантан-барэльеф Закаханыя з Каменнай вуліцы (аўтар Войцех Грыневіч)

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121414248 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Agnieszka Osiecka // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 Agnieszka Osiecka // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121414248 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121414248 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы Катэгорыя·Паэты Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be