wd wp Пошук:

Агнія Львоўна Барто

Агнія Львоўна Барто (руск.: А́гния Льво́вна Барто́, 4(17) лютага 1906, Масква — 1 красавіка 1981, там жа) — савецкая дзіцячая паэтэса, пісьменніца, кінасцэнарыстка, радыёвядучая. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950) і Ленінскай прэміі (1972).

Творчасць

Пісала пераважна для дзяцей. Зборнік вершаў «Браткі» (1928), «Хлопчык наадварот» (1934), «Лялькі» (1936), «Снягір» (1939), «Вершы дзецям» (1949; Дзяржаўная прэмія СССР 1950), «Я расту» (1968), «За кветкамі ў зімовы лес» (1970; Ленінская прэмія 1972) і інш. Яе вершы адметныя мяккім гумарам, яснасцю мовы. Аўтар сцэнарыяў кінафільмаў «Падкідыш» (1939), «Алёша Пціцын выпрацоўвае характар» (1958), празаічных твораў «Знайсці чалавека» (1969, пра пошукі сем’яў дзяцей, што згубіліся ў Вялікую Айчынную вайну), «Запіскі дзіцячага паэта» (1976).

На беларускую мову вершы Барто перакладалі Э. Агняцвет, В. Вітка, А. Вольскі, К. Шавель і інш.

Зноскі

  1. 1 2 И сколько хочешь радуйся
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115857052 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 7 студзеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэтэсы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be