wd wp Пошук:

Адам Паморскі

Адам Паморскі (польск.: Adam Pomorski; нар. 16 мая 1956) — польскі літаратурны крытык і сацыёлаг, перакладчык мастацкай літаратуры з англійскай, нямецкай, беларускай, украінскай і рускай моў. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Перакладаць пачаў у 70-х гадах, пераважна з рускай. У 1983 годзе дэбютаваў як паэт. Пасля 1989 года працаваў у Інстытуце палітычных даследаванняў. З 1999 года з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам, а з 2010 года прэзідэнтам польскага ПЭН-клуба. З 2008 года ўваходзіць у журы Грамадскай прэміі СМІ ў галіне літаратуры Cogito. У 2011 годзе ў Варшаўскім універсітэце атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне літаратуразнаўства за працу пра Ганну Ахматаву.

Пераклаў і падрыхтаваў зборнік вершаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia» (2011), узяў значны ўдзел у стварэнні польскамоўных анталогій беларускай паэзіі «Nie chyliłem czoła przed mocą» (2007) і «Pępek nieba» (2007).[3]

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.
  3. http://prajdzisvet.org/translators/115-pamorski-adam.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Польшчы Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be