wd wp Пошук:

Актавіа Пас

Актавіа Пас[3] (ісп.: Octavio Paz; 31 сакавіка 1914 — 19 красавіка 1998) — мексіканскі пісьменнік, паэт і дыпламат, даследчык цывілізацый Захаду і Усходу.

Біяграфія

Актавіа Пас, выхоўваўся на ўскраіне Мехіка, у сям’і прагрэсіўнага палітычнага журналіста Актавіа Паса-старэйшага, адваката і прыхільніка грамадскіх рэформ, маці — Жазефіна Лазана Пас, сям’я якой паходзіла з іспанскай правінцыі Андалусія.

Актавіа сам пісаў, у доме быў велічэзны пакой з кнігамі. Гэта не магло не ўплыць на далейшы шлях юнака. Таксама, у дзяцінстве, на Паса глыбока паўплываў дзед з боку бацькі, дзяржаўны дзеяч і пісьменнік, які адным з першых пачаў са спагадай маляваць у сваіх творах індзейскае насельніцтва Мехіка.

Пазней Пас звяртаўся да ўспамінаў пра родны сэрцу куток:

Сад хутка стаў цэнтрам майго свету, бібліятэка ж – зачараванай пячорай... Прагна прагортваючы кнігі з малюнкамі, асабліва гістарычныя раманы, я здабываў карціны пустыняў і джунгляў, палацаў і хацін, выявы ваяроў і прынцэс, жабракоў і каралёў. Мы трывалі караблекрушэнне разам з Сіндбадам і Рабінзонам, ваявалі разам з Д'Артаньянам, адбівалі Валенсію з Сідам... Свет не меў граніц, але ўвесь быў у межах дасяжнасці, а час рабіўся расцяжнай субстанцыяй, з якой ткалася непадзельная сучаснасць.
Актавіо Пас

Актавіа Пас яшчэ ў дзяцінстве знаёміцца з лепшымі творамі іспанскай літаратуры свайго часу, а таксама з такімі аўтарамі, як Ніцшэ, Маркс, Гюго і Русо. Асабліва ўразіла яго «Бясплодная зямля» Т. С. Эліята. У 1931 годзе сямнаццацігадовы Пас заснаваў свой першы літаратурны часопіс, «Поручні» (Barandal), а ў дзевятнаццаць гадоў ён выпусціў свой першы зборнік вершаў пад назвай «Дзікі месяц» (Luna silvestre). Пас наведваў лекцыі ў Нацыянальным універсітэце Мехіка, але не скончыў. Замест гэтага ён з’ехаў на Юкатан, адкрыў там сярэднюю школу і паглыбіўся ў вывучэнне гісторыі Мексікі.

Творы

Асобныя вершы Паса пераклалі на беларускую мову Лявон Баршчэўскі[4], Макс Шчур[5], Юлія Цімафеева[6].

Зноскі

  1. Guggenheim Fellows database
  2. https://www.colegiociudad.edu.mx/
  3. Паводле з БЭ ў 18 т., Т. 12., С. 158, напісанне імя і прозвішча Актавіо Пас, пасля змен ў правапісе (2008) — Актавіа Пас.
  4. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
  5. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  6. “Дзе толькі туман сапраўдны…” Архівавана 17 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Мексікі Катэгорыя·Паэты Мексікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be