Акіка Ёсана
Акіка Ёсана (яп. 与 谢 野 晶 子, 7 снежня 1878, Сакаі, прэфектура Осака — 29 мая 1942, Токіа) — японская паэтэса. Аўтар зборнікаў «Зблытаныя валасы» (1901), «Маленькі веер» (1904), «Плашч кахання» (1905), «Танцорка» (1906). Сапраўднае імя Хо Сёка.
Выступала таксама як тэарэтык паэзіі танка і сінтайсі, літаратурны крытык, празаік. Ёсана Акіка пераклала на сучасную японскую мову класічны раман X стагоддзя «Гэндзі-монагатары» Мурасакі Сікібу. Пераклала дзённікі пісьменніц класічнай пары «Дзённікі Мурасакі Сікібу», «Дзённікі Ідзумі Сікібу».
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Yosano Akiko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ёсано Акико // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
- Rowley, G.G., Yosano Akiko and the Tale of Genji. Center for Japanese Studies, University of Michigan (May 2000). ISBN 0-939512-98-X