wd wp Пошук:

Ала Сяргееўна Дзямідава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзямідава. Ала Сяргееўна Дзямідава (руск.: А́лла Серге́евна Деми́дова, нар. 29 верасня 1936, Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, майстар мастацкага слова, педагог. Народная артыстка РСФСР (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977).

Шырокую вядомасць Дзямідава атрымала ў Тэатры на Таганцы і ўвайшла ў гісторыю расійскага мастацтва як «адна з самых значных і стыльных сучасных рускіх актрыс». Многія крытыкі адзначалі шырокі стылістычны дыяпазон актрысы, незалежнасць і смеласць яе творчых рашэнняў, уменне па-новаму высвяціць класічныя вобразы, кожны раз выяўляючы «тонкае пачуццё літаратурнага партрэта, аўтарскага стылю аднаўляемай эпохі».

Ала Дземідава — аўтар дзевяці кніг і арганізатар уласнага эксперыментальнага тэатра.

Зноскі

  1. http://www.demidova.ru/english/biogr.php
  2. Alla Demidova // ČSFD — 2001.
  3. http://www.ft.com/cms/s/2/20a647f2-f551-11e3-afd3-00144feabdc0.html
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменніцы Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be