wd wp Пошук:

Алаіс Ірасек

Алаіс Ірасек (чэшск.: Alois Jirásek; 23 жніўня 1851, Гронаў, Аўстрыйская імперыя — 12 сакавіка 1930, Прага, Чэхія) — чэшскі празаік, драматург і аўтар гістарычных раманаў. Працаваў настаўнікам сярэдняй школы да 1909 года. Напісаў шэраг гістарычных апавяданняў, прасякнутых верай у чэшскую нацыю і рушанне насустрач свабодзе і справядлівасці. Алаіс Ірасек быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры ў 1918, 1919, 1921 і 1930 гадах[4].

Біяграфія

Юнацтва

Алаіс Ірасек нарадзіўся 23 жніўня 1851 года ў Гронаве, маленькім мястэчцы на поўначы Чэхіі, у сям’і ўладальніка невялікай пякарні, раней — вясковага ткача[5].

У гімнастычныя гады, спярша ў Броўмаве, пасля ў Кралавым Градцы, Алаіс Ірасек стаў сведкам грамадскага пад’ёму 1860-х гг., які быў выкліканы знешнепалітычным крызісам Аўстрыйскай манархіі. Ужо будучы студэнтам філасофскага факультэта Пражскага ўніверсітэта, будучы чэшскі літаратар перажыў спад гэтага пад’ёму пасля перамогі Прусіі ў франка-прускай вайне ў 1871 годзе. Заняпад нацыянальна-вызваленчай хвалі 60-х гг. супаў з першымі крокамі Алаіса Ірасека на літаратурнай ніве.

Першы літаратурны досвед. Работа ў пражскіх часопісах

Першым вершам і апавяданням маладога Алаіса Ірасека, апублікаваным у часопісе «Светазор» былі ўласцівыя змрочны каларыт, філасофская пазіцыя марнасці высілкаў чалавека ў барацьбе са злом і заганамі, разважанні пра смерць і пакорнасць лёсу (вершы «Цені» (1873), «Дарогай» (1874), няскончаная паэма «Смерць» (1875) і інш.). Аповесць “Філасофская гісторыя” (1875).

Упадніцкія матывы ў творчасці Ірасека знікаюць па хадзе яго супрацоўніцтва з часопісам «Люмір», адроджаным у 1871 годзе выбітным чэшскім пісьменнікам Янам Нерудай, які істотна паўплываў на пачынаючага літаратара сваімі творамі «Малакраінскія аповеды» і «Касмічныя песні». Наступным друкаваным выданнем, у якім працаваў Алаіс Ірасек стаў часопіс «Кветы», які сабраў найбольш прагрэсіўна настроеных пісьменнікаў тагачаснага літаратурнага асяроддзя. У гэтым часопісе ён упершыню апублікаваў свой папулярны раман «Псаглаўцы» (1883).

Апошні этап творчасці

У 18601890 гг., ствараючы свае раманы, хронікі і эпапеі, фармуецца асноўны метад Ірасека па пошуку адказаў на пытанні, якія ставіць перад сабой палітычныя і культурныя з’явы тагачаснай Чэхіі — іхні пошук у гераічнай гісторыі народа[6].

За дваццаць год, пачынаючы з 1890 года Алаіс Ірасек узнавіў самыя велічныя карціны чэшскай гісторыі — эпохі гусіцтва і адраджэння.

Творчасць

Характэрнай вехай у творчасці Алаіса Ірасека стала выданне кнігі «Горныя апавяданні», якая выйшла з адмысловым эпіграфам-цытатай з Цыцэрона: «Я там, дзе чалавечнасць». Выданнем гэтага твора малады пісьменнік падводзіў вынік пачатковаму перыяду сваёй творчасці і разам з тым сцвярджаў сваю накіраванасць да гуманізму, як прынцыпу, які быў пакладзены ў аснову яго мастацкага светабачання[7].

У адрозненні ад абстрактнай любві да людзей наогул, гуманізм Ірасека з’яўляецца асабліва тэндэнцыйным у дачыненні да творцаў народнай гісторыі, якія ў імя тагачасных прагрэсіўных ідэй адстойвалі свае правы ў шматлікіх сялянскіх паўстаннях XVII—XVIII стст. і ў рэвалюцыйны 1848 год[8]. Чэшскі пісьменнік казаў:

Я пытаўся ажывіць нашае мінулае, зрабіць яго як мага болей блізкім, зразумелым, але рабіў гэта не як летуценнік, які глядзіць толькі ў мінулае і не заўважае цяжкай барацьбы свайго народа ў цяперашні час. Менавіта таму, што я ўсёй душой перажываў гэтую барацьбу, я адчуваў, што неабходна азірнуцца на нашае мінулае, бо хто не ведае мінулага, той не зразумее сучаснага. У ланцугу жыцця звенні сучаснага знітаваныя са звеннямі мінулага. Барацьбіты сышлі, але барацьба засталася.
Alois Jirásek
Sborník studií a vzpomínek na počest jeho sedmdesátých narozenin, str. 34

Працягваючы лінію, якая была закладзеная яго папярэднікамі — Немцавай, Галекам, Нерудай, — Алаіс Ірасек удзяліў асаблівую ўвагу сяброўству чэхаў і славакаў, разглядаючы гэтае сяброўства як жыццёва неабходны саюз народаў з агульным гістарычным лёсам[9]. Ідэя славянскай узаемнасці і салідарнасці ў творчасці чэшскага пісьменніка набывае новы кірунак у сувязі з нацыянальна-вызваленчай барацьбой паўднёвых славян. Вялікую ролю ў літаратурным абгрунтаванні гэтае пазіцыі стала трылогія «Братэрства»[9] (18991909), у якой апісаны падзеі, звязаныя з апошнім этапам барацьбы гусітаў у Славакіі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Alois Jirasek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých hlavního magistrátu, sign. MAG Z7, s. 277 — Т. MAG Z7. — С. 277.
  4. Josef B. Michl, Laureatus Laureata, ARCA JiMfa, Třebíč, 1995, str. 372—382
  5. Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 6. — 90 000 экз.
  6. Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 8. — 90 000 экз.
  7. Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 10. — 90 000 экз.
  8. Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 11. — 90 000 экз.
  9. 1 2 Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 12. — 90 000 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be