Алеві Базорг
Базорг Алеви (1904 — 1997) — іранскі пісьменнік, публіцыст, актыўны змагар за мір. Першы зборнік апавяданняў «Чамадан» (1935) напісаны пад уплывам дэкадансу. За ўдзел у дэмакратычным руху быў арыштаваны. Яго кнігі «Турэмныя запіскі» (1941), «Узбекі» (1948), «Іран, што змагаецца» (1955), «Крывавая нафта» (1956) сведчаць пра пераход на пазіцыі рэалізму. Перакладчык Чэхава.
Творы
- «Чамадан» (1935)
- «Турэмныя запіскі» (1941)
- «Узбекі» (1948)
- «Іран, што змагаецца» (1955)
- «Крывавая нафта» (1956)
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123200415 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- 1 2 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 39. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ http://global.britannica.com/biography/Bozorg-Alavi