Алег Уладзіміравіч Жданаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жданаў.
Алег Жданаў (укр.: Олег Жданов; нар. 31 сакавіка 1966) — украінскі ваенны эксперт[1], палкоўнік запасу УСУ.
Біяграфія
У 1987 годзе скончыў Хмяльніцкае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча.
З 1997 па 1999 год выкладаў у Нацыянальнай акадэміі абароны Украіны.
З 2004 па 2007 год асноўным яго месцам службы было Галоўнае аператыўнае ўпраўленне Генеральнага штаба Украіны.
У званні палкоўніка пайшоў у запас. Пасля звальнення з войска стаў вайсковым экспертам.
З 2016 года[2] часта выступаў на тэлебачанні[3][4] і ў прэсе: украінскай[5][6], беларускай[7] і іракскай [8].
Пасля пачатку вайны стварыў свой YouTube-канал[9].
Зноскі
-
↑ [«Наёмнікі не ўратуюць Пуціна»: ваенны эксперт Жданаў «Наёмники не спасут Путина»: военный эксперт](https://www.youtube.com/watch?v=D-LAso11Ry8) - ↑
- ↑
- ↑
- ↑
- ↑
- ↑
- ↑
- ↑
Спасылкі
- Жданов Олег: полковник запаса ВСУ и военный эксперт
- Вайсковы эксперт пра расійскую прапаганду: Ейск выдаюць за Херсон, Падмаскоўе — за Кіеў