wd wp Пошук:

Алекс Хейлі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хейлі. Аляксандр Мюрэй Палмер Хейлі (англ.: Alexander Murray Palmer Haley, 11 жніўня 1921, Ітака, штат Нью-Ёрк - 10 лютага 1992, Сіэтл, штат Вашынгтон) — амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пуліцэраўскай прэміі за 1977.

Біяграфія

Хейлі нарадзіўся ў 1921 годзе ў Ітацы, штат Нью-Ёрк у сям’і выкладчыкаў. З 1939 па 1959 год служыў у Берагавой ахове, пасля чаго працаваў у часопісе Reader’s Digest. Хейлі выступіў у ролі літаратурнага негра пры напісанні аўтабіяграфіі Малкольма Ікса, а таксама браў інтэрв’ю ў вядомых асоб для часопіса Playboy, сярод якіх былі джазавы музыкант Майлз Дэвіс і вядомы актывіст Марцін Лютэр Кінг.

У 1976 годзе Хейлі выдаў аўтабіяграфічны раман «Карані» (англ.: Roots: The Saga of an American Family), у якім прасачыў гісторыю сваёй сям’і на дзве сотні гадоў назад да афрыканскіх продкаў. Кніга карысталася вялікай папулярнасцю: яна была перакладзена на 37 моў, па ёй быў зняты міні-серыял, а ў 1977 за гэтую працу Хейлі быў удастоены спецыяльнай ўзнагароды Пулітцэраўскай прэміі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Alex Haley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Alex Haley // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be