Алексіс Ківі
Алексіс Ківі, сапр. Стэнваль (фінск.: Aleksis Kivi, Stenvall; 10 кастрычніка 1834 — 31 снежня 1872) — фінскі пісьменнік, пачынальнік рэалістычнай літаратуры на фінскай мове і адзін са стваральнікаў фінскай літаратурнай мовы.
Творчасць
Аўтар «камедыі характараў» «Шаўцы Нумі» (Nummisuutarit, 1864), зборніка лірычных вершаў «Канервала» (Kanervala, 1866) і аднаактовай лірычнай п’есы на біблейскую тэму «Лія» (Lea, 1869). З яе пастаноўкі ў тым жа 1869 вядзе свой пачатак фінскамоўны тэатр. Самы вядомы твор А. Ківі — раман «Сямёра братоў» (Seitseman veljesta; надрукаваны пасля смерці аўтара, у 1873). Гэта адзін з першых фінскамоўных раманаў.[7]
Тэксты Ківі маюць як рамантычныя, так і рэалістычныя рысы. Ківі зрабіў творчы ўнёсак у некалькіх галінах літаратуры, калі традыцыі фінскай літаратуры, за выключэннем народнай паэзіі, не існавала. Ён быў першым фінскім прафесійным пісьменнікам пачатку ХХ стагоддзя. Некалькі вершаў Алексіса Ківі і тэксты, уключаныя ў творы, складзены ў песні.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Aleksis Kiven päivä, suomalaisen kirjallisuuden päivä 10.10. — Yle, 2012. Праверана 30 красавіка 2017.
- ↑ Киви Алексис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.poemhunter.com/ebooks/redir.asp?ebook=54210&filename=aleksis_kivi_2012_3.pdf
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ prajdzisvet.org(недаступная спасылка)