wd wp Пошук:

Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава

Алена Кобец-Філімонава (13 кастрычніка 1932, Круглае, Магілёўская вобласць — 15 чэрвеня 2013) — дзіцячая пісьменніца, перакладніца, даследніца беларускага кінамастацтва, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і тэатральнага драматурга і сцэнарыста Рыгора Кобеца. Пасля вызвалення Беларусі жыла ў Мінску, вучылася ў музычнай школе-дзесяцігодцы імя Л. Александроўскай. У 19541955 займалася ў музычным вучылішчы пры кансерваторыі ў Ленінградзе. Працавала выкладніцай у музычных школах. З 19641966, у сувязі з камандзіроўкай мужа, жыла ў Грэцыі, вучылася ў Афінскай кансерваторыі, брала платныя ўрокі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965.

У 1969 закончыла аддзяленне Беларускай дзяржкансерваторыі па класе фартэпіяна, у 1971 — Вышэйшыя літаратурныя курсы пры літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у выдавецтве «Юнацтва». З лютага 1994 кіравала Мінскай гарадской асацыяцыяй ахвяр палітычных рэпрэсій, з верасня 1994 некалькі гадоў была прэзідэнтам грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій»[2].

У 2002 працавала над дакументальнымі аповедамі пра кінадраматургію свайго бацькі «Беларускія шванкі». Жыла ў Мінску, у канцы 2011 года пераехала ў Расію, дзе і памерла[3].

Творчасць

Пачынала пісаць на беларускай і рускай мовах. Выйшлі зборнікі вершаў «Казка пра месяц» (1963), «Залаты ручнік» (1972), «Лесной барабан» (1970), а таксама аповесць «Жаваранкі над Хатынню» (1977, рас. выданне 1973), зборнікі казак «Читайка и Гуляйка» (1963), «Семь художников» (1965), «Сказки старого Яниса» (1969), «Вянок дзівосаў» (1986), раман «Агні за перавалам» (1987).

У 1973 на сцэнарый пісьменніцы пастаўлены мультфільм «Вася Буслік і яго сябры». Укладальніца (у сааўтарстве) зборніка беларускай паэзіі «Земля с лазурными очами» (1979). У тым жа годзе выйшла кніга перакладаў навагрэчаскай паэзіі Яніса Рыцаса «Макронікас». Напісала кнігу нарысаў пра Грэцыю «В королевстве… но не сказочном» (1968).

У 1978 па матывах аповесці «Блакітны экспрэс» пастаўлены аднайменны спектакль. У 2001 на старонках часопіса «Полымя» былі надрукаваны ўспаміны пісьменніцы пра маленства — «На беразе Друці».

У 2004 годзе выдала аўтабіяграфічную кнігу-споведзь «Шлях да малітвы», у 2005 годзе — дакументальную аповесць «Распятая Хатынь»[4], у 2006 годзе — кнiгу пра Рыгора Кобеца «Калі ўцякала сонца»[3]. У 2007 годзе выступіла як укладальніца кнігі «Карельские Куропаты. 1937—1938», у 2009 годзе — як укладальніца «Выбраных твораў» Рыгора Кобеца[5].

Творы пісьменніцы перакладаліся на кіргізскую, літоўскую, нямецкую, рускую, татарскую і ўкраінскую мовы.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. http://www.narb.by/rus/news/~year__m20=2017~page__m20=3~news__m20=362(недаступная+спасылка)
  3. 1 2 https://belisrael.info/?p=16667
  4. Таццяна Уласенка. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Новы час. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011. Праверана 8 чэрвеня 2014. Абавязковыя параметры
  5. https://belisrael.info/?p=16885

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be