wd wp Пошук:

Алесандра Мандзоні

Алесандра Франчэска Тамаза Мандзоні (італ.: Alessandro Francesco Tommaso Manzoni; 7 сакавіка 1785, Мілан — 22 мая 1873, Мілан) — знакаміты італьянскі пісьменнік-рамантык, аўтар рамана «Заручаныя».

Нарадзіўся ў сям’і П’етра Мандзоні, немаладога ўжо чалавека, родам з Лека, і яго жонкі Джуліі, дачкі пісьменніка Чэзарэ Бекарыя. Бацькі разышліся, калі Алесандра быў яшчэ дзіцём. Ва ўзросце 15 гадоў Мандзоні пачаў пісаць санэты.

Раман «Заручаныя»

Шэдэўр Мандзоні, раман «Заручаныя» (I Promessi sposi), упершыню выйшаў у 1825—1827 гадах і меў імгненны поспех. У 1840 годзе выйшла новая рэдакцыя, мова якой была старанна набліжана да тасканскай (менавіта тасканскія гаворкі былі асновай літаратурнай італьянскай мовы). Дзеянне адбываецца ў Міланскім герцагстве ў 1620-я гады, сярод персанажаў ёсць гістарычныя асобы (у прыватнасці кардынал Федэрыка Барамэа). Па статусе ў італьянскай культуры раман набліжаны да «Боскай Камедыі» Дантэ.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118577409 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Floriani P. MANZONI, Alessandro — 2017. — Vol. 69. Праверана 14 мая 2016.
  4. Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.

Літаратура

  • Алесандра Мандзоні // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Т. 10. — Мн.: БелЭн, 2000. — С. 76

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be