Алесь Аркуш
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Козік. Алесь Аркуш, сапраўднае прозвішча Козік (нар. 28 мая 1960, Жодзіна) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Член беларускага ПЭН-цэнтра.
Біяграфія
Скончыў Жодзінскі політэхнічны тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псеўданім — Алесь Аркуш, узяў у 1984 годзе. З 1987 года жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства «Тутэйшыя». З 1989 выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
Піша вершы, прозу, эсэістыку, крытычныя артыкулы. Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012), «Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016), «Сядзіба»[2] (2017), «Спадчына»[3] (2018). Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Адзін з аўтараў штотыднёвіка «Наша Ніва», часопісаў «Arche» і «Дзеяслоў».
Алесь Аркуш член беларускага ПЭН-цэнтра[4]. Друкаваўся ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)[5].
Сям’я
Жанаты з Таццянай Козік, мае двух сыноў.
Зноскі
- 1 2 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
- ↑ Топ-5 самых прадаваных кніг на партале Kniharnia.by за люты — budzma.by, 01.03.2017
- ↑ Дэдэрка С. Алесь Аркуш свой пяты раман прысвяціў Спадчыне — racyja.com, 03.05.2018
- ↑ http://racyja.eu/index.php?id=103&zoom=9784 Архівавана 23 кастрычніка 2013.
- ↑ Aleś Arkusz
Публікацыі
- Старонка на Камунікаце // Kamunikat.org
- Музычны раман ад аўтара «Нашай ускраіны» // Тузін Гітоў
-
[Алесь Аркуш напісаў музычны раман, альбо Нечаканая прэзентацыя Naviny.by](http://naviny.by/rubrics/culture/2012/10/02/ic_articles_117_179420/) -
[Алесь Аркуш нарэшце наведаў сталіцу Будзьма разам!](http://budzma.org/budzma/ales-arkush-nareshce-navedau-stalicu-fota.html) -
[Алесь Аркуш: «Беларускай правінцыі патрэбныя сучасныя міфы» Будзьма разам!](http://budzma.org/news/ales-arkush-belaruskaj-pravincyi-patrebnyya-suchasnyya-mify.html) -
[Літаратурная прэмія з самага цэнтра Еўропы Будзьма разам!](http://budzma.org/news/litaraturnaya-premiya-z-samaha-centru-europy.html) Архівавана 19 лістапада 2012. - Алесь Аркуш: Гэты раман — водгук на апошнія падзеі ў краіне і свеце// БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ
- «Песні ля Замкавай гары» ад Алеся Аркуша// БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алесь Аркуш