Алесь Валчок
Алесь Валчок — беларускі народны казачнік пачатку XX стагоддзя[1].
Селянін з вёскі Крылоўшчына Навагрудскага павета[1].
У 1901 годзе польскі лінгвіст Э. Кліх(руск.) бел. запісаў ад яго 18 казак і аповядаў, якія апублікаваў (урыўкі), перадаўшы з вялікай дакладнасцю асаблівасці мясцовага дыялекту. У традыцыйных побытавых казачных сюжэтах Валчок самабытна развіваў сацыяльныя матывы, жыва перадаваў жанравыя сцэнкі[1].
Зноскі
- 1 2 3 Волчок Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.