Алесь Жыгуноў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыгуноў. Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Жыгуноў (нар. 27 лістапада 1954 года, вёска Троіца, Шклоўскі раён) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Нова-Брашчынскую СШ (1970), працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Баркі. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) — настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры Чарневіцкай СШ Глыбоцкага раёна. З 1980 года — карэспандэнт-арганізітар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 — загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты «Шлях перамогі». З 1989 года працуе ў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» (новая назва газеты). Жыве ў Глыбокім.
Творчасць
Аўтар зборнікаў вершаў «Матчына вышыванка» (1984), «Мая Тройца» (1993).
Зноскі
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 460. — 541 с.; іл.. — ISBN 5-85700-075-0.
Спасылкі
- Жыгуноў Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»