Алесь Марціновіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марціновіч. Алесь Андрэевіч Марціновіч (нар. 18 жніўня 1946, вёска Казловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька Андрэй Рыгоравіч выкладаў гісторыю, Маці Яўгенія Аляксандраўна працавала ў пачатковых класах. Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёна паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі. У 1968 годзе закончыў ужо факультэт журналістыкі БДУ.
Па размеркаванню працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Бураціі горада Улан-Удэ. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».
Каля трыццаці гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 года — карэспандэнт аддзела літаратуры, з 1981 года — загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця).
У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара, першы намеснік галоўнага рэдактара.
У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя».
Творчасць
Выступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З 1966 года пачаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы.
Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей («Святая Еўфрасіння» (пра Ефрасінню Полацкую), «Златавуст з Турава» (пра Кірылу Тураўскага), «Сімяён, сын Полацка» (пра Сімяона Полацкага), «Як Гурка ворагаў граміў» (пра Іосіфа Гурку), казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых даследаванняў («Іван Чыгрынаў», «Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»).
Вяршыняй творчасці з’яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасветленыя твары», «Элегіі забытых дарог» «Сполахі далёкіх зарніц», «Свечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над заснежаным шляхам», «Исповедь старых замков», «Рагнеда i Рагнедзічы»), у якіх упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакументальных твораў (эсэ, нарыс, апавяданне) прасочаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў лёс з беларускім краем.
Склаў кнігі публіцыстыкі «Свабоднае грамадства зблізку» (1984), паэзіі «Мы і яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987), «Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі» (2001), «Адсюль выток, адсюль натхненне…: Шклоўчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка» (2007) і іншыя.
Прызнанне
- Член Саюза журналістаў Беларусі
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1987 года)
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за кнігу эсэ і нарысаў «Зерне да зерня. Гiсторыя ў асобах. Эсэ, нарысы», апублікаваную ў 1996 годзе.
- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча,
- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка,
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2006, 2007),
- Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».
- Узнагароджаны медалем Францыска Скарыны.
- Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Цяпло колішніх вогнішчаў» (2016)[1]
Кнігі Алеся Марціновіча
- Мастацкі летапіс сучаснасці. — Мн., 1983.
- Сказаць сваё слова. — Мн., 1989 (выйшла на англійскай, іспанскай, нямецкай і французскай мовах)
- Далучанасць: Літаратурна — крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, эсэ. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 183 с.
- Пад небам вечнасці: Артыкулы, эсэ. — Мн.: Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1990. — 95 с. — (Бібліятэка часопіса «Маладосць»).
- Дарога ў запаветнае: Нарысы, артыкулы: для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. — Мн.: Юнацтва, 1992. — 159 с., (4) л. іл.: іл. — ISBN 5-7880-0480-2.
- Ля Каменкі бруістай. — Мн.: Полымя, 1992. — 158 с.: іл. — (Па родным краі).
- Жыццё прыгожае пражыць… Нарысы пра ганаровых грамадзян Жлобіна. — Жлобін, 1992. — 79 с.
- Сувязь: Літаратурна — крытычныя артыкулы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8.
- Шляхам праўды: Выбраныя старонкі беларускай літаратуры ў святле сённяшняга дня: Літаратурна — крытычныя артыкулы: Дапаможнік для настаўніка. — Мн.: Народная асвета, 1994. — 288 с. — ISBN 985-03-0105-8.
- Віця Неслух у краіне мурашоў: Апавяданні, казкі/ Мастак Л.Мележ. — Мн.: Юнацтва, 1995. — 80 с. (сумесна з Таццянай Мушынскай). — ISBN 985-05-0039-5.
- Дзе ж ты, храм праўды? Літаратурна — крытычныя артыкулы, эсэ. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. — 398 с. — ISBN 985-02-0264-5.
- Зерне да зерня: гісторыя ў асобах: эсэ, нарысы. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту/ Мастак В. В. Дударанка — Мн.: Юнацтва, 1996. — 366 с. іл. — ISBN 985-05-0153-7.
- Хто мы, адкуль мы…: Гістарычныя эсэ, нарысы: У 2 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Полымя, 1996. — 511 с.: іл.; Кн. 2. — Мн.: Полымя, 1998. — с.: іл.
2-е выданне: у 3 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Беларусь, 2008. — 431 с.; Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2008. — 478 с.; Кн. 3. — Мн.: Беларусь, 2008. — 447 с.
- Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры: — Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. У 2 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Народная асвета, 1997. — 176 с.; Кн. 2. — Мн.: Народная асвета, 1998. — 256 с. — ISBN 985-03-0622-Х.
- У часе прасветленыя твары: Гістарычныя эсэ, нарысы. — Мн.: Полымя, 1999. — с.: іл. — ISBN 985-07-0297-4.
- Святая Еўфрасіння: Нарыс: Для малодшага школьнага ўзросту/ Мастак В. П. Сташчанюк. — Мн.: Юнацтва, 1999. — 62 с.: іл. — ISBN 985-05-0274-6.
2-е выданне — Мн.: Юнацтва, 2001. 3-е выданне: Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля. — Мн.: Беларусь, 2008. — 111 с.: іл.
- Іван Чыгрынаў: нарыс жыцця і творчасці. — Мн.: Народная асвета, 1999. — 173, (3) с. — ISBN 985-03-0701-3.
- Златавуст з Турава: Нарыс: Для малодшага школьнага ўзросту/ Мастак А. Ю. Кажаноўскі. — Мн.: Юнацтва, 2000. — 127 с.: іл. — ISBN 978-985-01-0835-7. 2-е издание — Мн.: Беларусь, 2009. — 119 с.
- Элегіі забытых дарог: Гістарычныя нарысы, эсэ. — Мн.: Полымя, 2001. — 544 с.: іл. — ISBN 985-07-0372-5.
- Сімяён, сын Полацка: Нарыс: Для малодшага школьнага ўзросту/ Мастак А. Ю. Кажаноўскі. — Мн.: Юнацтва, 2001. — 110 с.: іл.
- Есть имена, которые не забываются. — Мн.: Белфакс, 2001.
- Як Гурка ворагаў граміў: нарыс: Для сярэдняга школьнага ўзросту/ Мастак У. М. Аніська — Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. — 135 с.
- Сполахі далёкіх зарніц: гісторыя ў асобах: эсэ, нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 334 с. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 985-02-0766-3.
- Свечка на золкім ветры: эсэ. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 398 с. (8) л. іл. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 985-02-0833-3.
- Зямля любові нашай: нарысы, эсэ. У 2 т. Т. 1. — Мн.: Парадокс, 2006. — 400 с.: іл. (сумесна з У. Вялічка, В. Шырко); Т. 2. — Мн.: Парадокс, 2007. — 416 с., іл.
- Птушкі з пакінутых гнёздаў: гісторыя ў асобах: эсэ, нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2007. — 318 с. (8) л. іл. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 987-985-02-0906-1.
- Хто мы, адкуль мы…: Гіст. эсэ, нарысы. — Мн.: Беларусь, 2007. — 384 с. — ISBN 987-985-01-0699-5.
- Маладзік над заснежаным шляхам: эсэ, нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. — 334 с. — ISBN 978-985-02-1041-8.
- Горадна, Горадзен, Гродна: Нарысы / аўт. тэксту А. Марціновіч; фотаздымкі А. Ласмінскага.— Мн: Маст. літ., 2008.— 112 с.— (Твае гарады, Беларусь). — Мн.: Беларусь, 2008. — 478 с. — ISBN 978-985-02-0921-4.
- Исповедь старых замков: документально-художественные очерки. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 192 с. — ISBN 978-985-6941-01-9.
- Пяшчота апалага лісця: эсэ, нарысы. — Мн.: Маст. літ., 2010. — 334 с. — Мн.: Беларусь, 2008. — 478 с. — ISBN 978-985-02-1211-5.
- Рагнеда i Рагнедзічы: гісторыя ў асобах : нарысы. — Мн: Літаратура i Мастацтва, 2010. — 288 с. — ISBN 978-985-6941-67-5.
- Григорий Булацкий: Перекрестки судьбы. — Мн.: Белфаксиздатгрупп, 2011. — 264 с.
- Герб, сцяг i гімн Беларускай дзяржавы = Герб, флаг и гимн Белорусской державы : на беларускай і рускай мовах / аўт. тэксту А. А. Марціновіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. — 87 с.: каляр. іл, фота. — ISBN 978-985-02-1185-9.
- Серенада под сенью столетий: Признание в любви Беловежской пуще. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 292 с. — ISBN 978-985-08-1254-4.
- Нежность звёздного неба: Историческая повесть. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6994-49-7.
- Свяці, зорка, свяці: Дзецям пра Максіма Багдановіча: нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2011. — 150 с. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 978-985-02-1302-0.
- Успамін пра будучыню: мастацка-гістарычныя апавяданні, эсэ. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 526 с. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 978-985-02-1397-6.
- Кот, які сябраваў з камп’ютарам: казкі, апавяданні. — Мн.: Народная асвета, 2012. — 78 с.: іл. — ISBN 978-985-03-1980-7.
- Брама, адчыненая ў вечнасць: дзецям пра Максіма Гарэцкага: нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 206 с. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 978-985-02-1423-2.
- Элаіза Пашкевіч: Цётка ўсіх беларусаў. — Мн.: Харвест, 2013. — 64 с.: малюнкі. — (Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры»). — ISBN 978-985-18-1983-2.
- Рыгор Шырма: З песня праз усё жыццё. — Мн.: Харвест, 2013. — 64 с.: малюнкі. — (Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры»). — ISBN 978-985-18-2128-6.
- Ігнат Буйніцкі: З кагорты першапраходцаў. — Мн.: Харвест, 2013. — 64 с.: малюнкі. — (Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры»). — ISBN 978-985-18-2129-6.
- Уладзіслаў Сыракомля: Лірнік зямлі беларускай. — Мн.: Харвест, 2013. — 64 с.: малюнкі. — (Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры»). — ISBN 978-985-20-2127-9.
- Ангел и без крыльев — ангел: историческая повесть. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2014. — 221 с. — ISBN 978-985-02-1551-2.
- Жаркое солнце Эфиопии: историко-приключенческий роман: в 2 кн. Кн. 1. — Мн.: Звязда, 2014. — 272 с.; Кн. 2.— Мн.: Звязда, 2014. — 304 с.
- Цяпло колішніх вогнішчаў: гістарычныя апавяданні, эсэ. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2015. — 606, [1] c.
- Бяссонне Млечнага шляху: выбраныя старонкі беларускай літаратуры. — Мн.: Беларусь, 2016. — 527 c. — ISBN 978-985-01-1187-6.
- Гісторыя праз лёсы. Том 1. — Мн.: Беларусь, 2016. — 335 c.: іл. — ISBN 978-985-08-1963-5.
- Гісторыя праз лёсы. Том 2. — Мн.: Беларусь, 2016. — 351 c.: іл. — ISBN 978-985-08-2019-8.
- Гісторыя праз лёсы. Том 3. — Мн.: Беларуская навука, 2017. — 383 с.
Зноскі
- ↑ Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии(руск.) . Naviny.by (6 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2016.
Літаратура
- Войніч В. А. Марціновіч Аляксандр Андрэевіч// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10. — Мн.: БелЭН, 2000. — С. 148.
- Карлюкевіч А. Крыжовыя паўстанкі гісторыі літаратуры/ Чаканне Айчыны: кніга рэцэнзій. — Мн.: Дом прэсы, 1998. — С. 58-61.
- Карлюкевіч А. Адкрыццё гістарычных асоб/ Карлюкевіч А. Чаканне Айчыны: кніга рэцэнзій. — Мн.: Дом прэсы, 1998. — С.65-69
- Карлюкевіч А. Марціновіч Алесь Андрэевіч// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. — Мн.: БелЭН, 1999. — С. 81.
- Марціновіч Алесь// Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік/ Складальнік А. К. Гардзіцкі; Навуковы рэдактар А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 366.
- Марціновіч Аляксандр Андрэевіч// Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага раёна і горада Слуцка. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 481.
- Сабалеўскі А. В. Марціновіч Алесь// Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 88.
- Саламаха У. П. Праўда там, дзе народ/ Саламаха У. П. Званыя и выбраныя: Кніга літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій (Бібліятэка часопіса «Маладосць»). — Мн.: Дом прэсы, 1999. — С. 77-83.
- Урупіна Г. М. Марціновіч Алесь// Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4./ Пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мн.: БелЭН, 1994. — С. 224—231.
У сеціве
- Алесь Мартинович: К истории надо подходить с национальной точки зрения(недаступная спасылка)
- Алесь Мартинович. Зов тоонто(недаступная спасылка)