wd wp Пошук:

Алесь Салагуб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салагуб. Алесь Салагуб (18 кастрычніка 1906, в. Зарудзічы, цяпер Смаргонскі раён — 17 мая 1934) — беларускі паэт, вязень Лукішак.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), у 1928 годзе нелегальна перайшоў у БССР, дзе скончыў БДУ (1931). 10 жніўня 1933 г. арыштаваны і 17 мая 1934 г. расстраляны. Друкаваўся з 1925 года, у 1929 г. у Мінску выйшаў зборнік вершаў «Лукішкі»[1]. У 1961 годзе ў часопісе «Полымя» апублікаваны яго «Лукішскі дзёньнік».

Зноскі

  1. Лукішкі: Зб. вершаў. — Мн. : Белдзяржвыд, 1929. — 126 с.

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. Т. 5. — Мн., 1995. — С. 239.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 4. — Мн., 1986. — С. 613.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990). — Мн., 1994. — С. 481.
  • Беларуская ССР : карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 534.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 14. — Мн., 2002. — С. 96.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be