Альбер Самен
Альбер Самен (фр.: Albert Samain, 3 красавіка 1858, Ліль — 18 жніўня 1900, Маньі-лё-Амо, Івелін) — французскі паэт-сімваліст.
Біяграфія
У 14 гадоў страціў бацьку, быў вымушаны кінуць вучобу і самастойна зарабляць на жыццё. У 1880 прыехаў у Парыж, знайшоў месца служачага ў ратушы. Зблізіўся з парыжскімі сімвалістамі, выступаў з чытаннем сваіх вершаў у кабарэ Чорны кот. Пасля публікацыі першай кнігі вершаў «У садзе інфанты» (1893) набыў вядомасць, стаў адным з заснавальнікаў выдавецтва Меркюр дэ Франс, друкаваўся ў Revue des Deux Mondes.
Памёр ад туберкулёзу.
Прыжыццёвыя выданні
- Au jardin de l’Infante / У садзе інфанты (1893)
- Aux flancs du vase / Па краях вазы (1898)
- Le Chariot d’or. Symphonie héroïque / Залатая калясніца. Гераічная сімфонія (1900)
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Albert Samain // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118794299 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118794299 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.