Альберт Арсеньевіч Васільеў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільеў. Альберт Арсеньевіч Васільеў (1 снежня 1931, Парфёнава, Вашкінскі раён, Валагодская вобласць — 2017) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1958 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Архангельска, Яраслаўля, з 1963 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, Белкааппраекце, з 1972 года — у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражываў у Мінску. Памёр у 2017 годзе[1].
Творчасць
Асноўныя працы: генпланы Слоніма (1964), Асіповічаў (1965), Каменца (1975), ПДП цэнтра Мікашэвічаў; у аўтарскім калектыве: генпланы Стоўбцаў (1977), доследна-паказальны праект Смалявічаў (1985).
Публікаваў свае вершы ў газетах «Веснік міру», «Сям’я», зборніку «Натхненне». Выдаў зборнік вершаў «Лёгкія цені» (2002; руск.: Легкие тени)[2].
Зноскі
Літаратура
- Васильев Альберт Арсеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)