Альберт Віюк-Каяловіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віюк-Каяловіч.
Альберт (Войцех) Каяловіч (Віюк-Каяловіч) (1609, Ковенскі павет — 6 кастрычніка 1677) — вялікалітоўскі пісьменнік, палеміст, гісторык. Доктар тэалогіі (1645).
У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 1628—1632 вучыўся ў Віленскім і Нясвіжскім калегіумах, а ў 1634—1638 — на тэалагічным факультэце ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1645 атрымаў ступень доктара тэалогіі і да 1658 выкладаў тут схаластычную тэалогію. У 1654—1655 рэктар акадэміі, у 1662—1666 прэпазыт (настаяцель) дома манахаў у Вільні.
Палемічныя творы А. Каяловіча накіраваныя супраць кальвіністаў. Ён аўтар багаслоўскіх трактатаў, біяграфіяў езуітаў, твораў па гісторыі Літвы (Беларусі). Галоўныя з іх: «Гісторыя Літвы», першая частка якой выдадзена ў Гданьску ў 1650, другая — у Антверпене ў 1669 на лацінскай мове; «Летапіс Радзівілаў», выйшаў у Вільні ў 1653 на лацінскай мове. У працах А. Каяловіча шмат звестак пра Мінск.
Зноскі
- ↑ Swartz A. Albertas Vijūkas-Kojelavičius — 2007.
- ↑ Albertas Vijūkas-Kojelavičius // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/wijuk-wojciech-kojalowicz-h-kosciesza-odm
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.