wd wp Пошук:

Альфонс Дадэ

Альфонс Дадэ (фр.: Alphonse Daudet; 13 мая 1840, г. Нім, Францыя — 16 снежня 1897) — французскі празаік , паэт і драматург .

Біяграфія

Ураджэнец Праванса, ён ужо ў першых творах, якія зрабілі яго імя вядомым (зборнік вершаў «Закаханыя», 1858; аўтабіяграфіны раман «Малы», 1868; зборнік апаваданняў і нарысаў «Пісьмы з майго млына», 1869), з тонкім лірызмам і мяккім гумарам расказаў пра побыт, норавы, звьнаі, паданні сваіх землякоў, з любоўю намаляваў вобраз «маленькага чалавека». На правансальскім матэрыяле напісана і вядомая сатырычная трылогія пра Тартарэна («Незвычайныя прыгоды Тартарэна з Тараскона», 1872; «Тартарэн у Альпах», 1885; «Порт Тараскон», 1890). У вобразе галоўнага героя ён высмеяў дробнага буржуа, правінцыяльнага абывацеля, фразёра і хвалько. У сацыяльных раманах 1870—-80-х г. з гістарычнай і амаль дакументальнай канкрэтнасцю, паказаў сучасную яму Францыю, стварыў трапныя сатырычныя вобразы драпежных дзялкоў і палітычных авантурыстаў («Фрамон малодшы і Рыслер старэйшы», 1874; «Набоб», 1877; «Каралі ў выгнанні», 1879), прадажных журналістаў і рэлігійных фанатыкаў («Нума Руместан», 1881; «Евангелістыка», 1883), бяздарных артыстаў і лжэвучоных («Сафо», 1884; «Бессмяротны», 1885). Аўтар п’ес («Арлезіянка», 1872, і інш.), успамінаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Daudet, Alphonse // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911.
  3. 1 2 3 Тейтельбаум Ф. М. Доде // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  5. Додэ, Альфонс // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. Xа. — С. 855–856.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. Эстонская Вікіпедыя — 2002.

Літаратура

  • Дадэ // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Паэты Францыі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be