wd wp Пошук:

Альфонсас Малдоніс

Альфонсас Малдо́ніс (літ.: Alfonsas Maldonis; 22 жніўня 1929, в. Наўяплянта(літ.) бел., Алітускі павет, Літва — 6 кастрычніка 2007, Вільнюс, Літва) — літоўскі паэт. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1974). Народны паэт Літвы (1984).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1954 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 19621970 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Вага» (Вільнюс).

Творчасць

Друкуецца з 1956 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сярэдзіна лета» (1958), «Сонечны лівень» (1962; Дзяржаўная прэмія Літвы 1965), «Вадзяныя знакі» (1969), «Раніцай, вечарам» (1978; Дзяржаўная прэмія Літвы 1979), «Дзікае жыта» (1982) і інш. Асноўны змест твораў — духоўнае жыццё сучасніка, надзённыя грамадска-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, прырода роднай зямлі. Яго паэзія адметная эмацыянальным лірызмам, яснасцю паэтычных вобразаў.

Неаднаразова наведваў Беларусь. Пераклаў на літоўскую мову творы М. Аўрамчыка, А. Грачанікава, В. Зуёнка, П. Макаля.

Пераклады

На беларускую мову творы Малдоніс пераклалі М. Базарэвіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вольскі, В. Вярба, А. Грачанікаў, Х. Жычка, В. Зуёнак, М. Калачынскі, У. Караткевіч, Е. Лось, П. Макаль, Р. Няхай, С. Панізнік, У. Паўлаў, В. Пятрэнка, А. Разанаў, Ю. Свірка, Я. Сіпакоў.

Зноскі

  1. Малдонис Альфонсас Мотеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Беларускія пераклады

  • Вадзяныя знакі. Мн., 1985;

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Літвы Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на літоўскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be