wd wp Пошук:

Аляксандр Адольфавіч Пальмбах

Аляксандр Адольфавіч Пальмбах(10 верасня 1897, Верхнядзвінск-22 кастрычніка 1963) — вучоны-цюрколаг. Прафесар (1960). Заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Тувінскай АССР (1963).

Біяграфія

Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918). Удзельнік грамадзянскай вайны. Настаўнічаў у Лёзне (да 1922). З 1930 г. у Тувінскай Народнай Рэспубліцы[1]. Выкладаў у Камуністычным універсітэце працоўных Усходу, Чалябінскам педагагічным інстытуце і інш.

Навуковая дзейнасць

Адзін са стваральнікаў тувінскай пісьменнасці. Сааўтар «Граматыкі тувінскай мовы», «Асноў тувінскай арфаграфіі» і інш. Перакладаў з тувінскай мовы на рускую, даследаваў сувязі тувінскай літаратуры з літаратурамі народаў СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі[1].

Сям’я

Быў жанаты, меў трох сыноў: Спартак Пальмбах (1923—1943), Гранік Пальмбах (1925—1996). Тэмір Пальмбах (нар. 1931)

Памяць

У Тыве ў гонар А. А. Пальмбаха названа адна з вуліц горада Кызыла.

Зноскі

  1. 1 2 Пальмбах Аляксандр Адольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з тувінскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be