wd wp Пошук:

Аляксандр Анатольевіч Жлутка

Алесь Жлутка, поўнае імя Аляксандр Анатолевіч Жлутка (нар. 12 верасня 1954, в. Заполле, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мовазнавец і гісторык. Кандыдат філалагічных навук (1990).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Львоўскі ўніверсітэт (1983). Абараніў дысертацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асветніцтва. З 1996 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

8 лістапада 2020 года ў час пратэстаў у Беларусі Аляксандр Жлутка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[2] і прысуджаны да 10 сутак арышту[3][4]. Праз два тыдні кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі не працягнула з ім кантракт[5].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Даследуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю ранняга хрысціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку.[6] Падрыхтаваў да выдання кнігу дакументаў і сведчанняў «Міндаў — кароль Літовіі».

Перакладчыцкая дзейнасць

Перакладаў на беларускую мову паэзію Гарацыя, байкі Эзопа, творы анакрэонтыкаў.

Прызнанне

Кніжныя публікацыі

  • Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях. — Мн., 2005.
  • Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў X—XІV ст. — Мн., 2005.
  • Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII ст. — Мн., 2011 (2-е пашыранае выданне ў 2 т. — Мн., 2021).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 10 мая 2021.
  2. Затрыманыя вядучы «Калыханкі», Міс Беларусь і алімпійскі прызёр па лёгкай атлетыцы. Агулам больш за 1050 затрыманых (нявызн.). Наша Ніва (8 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  3. Среди задержанных в Минске — латинист Алесь Жлутко Архівавана 7 снежня 2020.
  4. «Я вядучы навуковы супрацоўнік, кажу. А міліцыянтка не разумее: „А можна по-русски?“». Ученый Алесь Жлутко рассказал о суде и заключении Архівавана 17 мая 2021.
  5. Из Института истории уволены семь сотрудников. Еще пятеро ушли сами в знак солидарности Архівавана 23 студзеня 2021.
  6. ЭнцВКЛ, 2010

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be