wd wp Пошук:

Аляксандр Андрэевіч Станкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч. Аляксандр Андрэевіч Станке́віч, у манастве Анатолій (1821 — 6 мая 1903) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, публіцыст. Кандыдат багаслоўя (1853).

З сям’і святара Мінскай епархіі. У 1853 годзе скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. У 1848 г. прыняў манаства. 3 1853 г. інспектар Мінскай духоўнай семінарыі. У 18601868 гг. рэктар Полацкай духоўнай семінарыі. У 1879 настаяцель царквы расійскага пасольства ў Грэцыі. 3 1886 г. епіскап балцкі. Друкаваў свае гістарычна-публіцыстычныя і багаслоўскія працы ў Мінскіх, Літоўскіх і Гродзенскіх «Епархиальных ведомостях».[1]

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 558

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 149. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be