Аляксандр Леанідавіч Тамковіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тамковіч.
Аляксандр Леанідавіч Тамковіч (9 лістапада 1963, Ашмяны — 4 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі літаратар, журналіст. З 1998 года член Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча, працаваў карэспандэнтам «Во славу Родины», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Свободные новости». У 2001 годзе стварыў і ўзначаліў газету «День».
З 2000 года — сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2009 года — сябра беларускага ПЭН-цэнтра. З 2012 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць
Аўтар і укладальнік шэрагу кніг:
- Судьбы (2006)
- Женщины (2007)
- Асобы (2008)
- Будзіцелі (2009)
- Інтэрв’ю, якіх не было (2009)
- З чаго пачынаецца свабода (2010)
- Лёсы (2010)
- Без палітыкі (2011)
- Супраць плыні (2011)
- Преодоление (2012)
- Арытмiя, альбо Код супрацiву (2012)
- Жыццё пасля кратаў (2013)
- Найноўшая гiсторыя ў асобах (2014)
- Няскораны Мiхаiл Марынiч (2015)
- Фiласофiя дабрынi. Ад катастрофы — да Сада Надзеі (2016)
- Мазаіка жыцця (2017)
Тры кнігі выйшлі па-англійску[2].
Узнагароды
Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю. Захаранкі «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча[3].
Зноскі
- 1 2 Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 270. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Тамковіч Аляксандр Леанідавіч
- ↑ Аляксандр Тамковіч