Аляксандр Снегіроў
Аляксандр Снегіроў (пры нараджэнні Аляксей Уладзіміравіч Кандрашоў; нар. 6 студзеня 1980, Масква) — рускі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 студзеня 1980 года ў Маскве.
Два гады вучыўся ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, скончыў Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў, магістр паліталогіі. Пасля вучыўся ў аспірантуры.
Падарожнічаў па Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы, працуючы смяцяром, афіцыянтам, будаўнічым рабочым[1]
Друкаваўся ў часопісах «Знамя», «Октябрь», «Новый мир».
Вясной 2014 года браў удзел у пятым сезоне тэлевізійнага праекта «Паліглот» на канале «Культура», дзе ўдзельнікі вывучалі нямецкую мову.
З 2016 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Дружба народов».
Творы
- «Мае вершы» (2006, апавяданне),
- «Анталогія прозы дваццацігадовых» (2007, проза)
- «Як мы бамбавалі Амерыку» (2007, раман)
- «Нафтавая Венера» (2008, раман)
- «Мая малышка» (2009, раман)
- «Ганарыстасць» (2010, раман)
- «Пачуццё віны» (2013, раман)
- «Вера» (2015, раман)
- «Як жа яе клікалі?» (2015, раман)
Крытыка
Пісьменнік Яўген Папоў адзначаў: «мяне ў яго творах прыцягнула тое, што Снегіроў спрабуе працаваць „па-над бар’ерамі“ авангардызма, „чарнухі“, лакавання, самалюбавання, макабры, папсы і іншай муці»[1].
Узнагароды
- літаратурная прэмія «Дэбют» (2005),
- прэмія «Вянец» (2007),
- прэмія «Эўрыка» (2008),
- прэмія «Зорны білет» (2014),
- літаратурная прэмія «Рускі Букер» (2015) за раман «Вера».