Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў
Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў (15 студзеня 1795, Масква — 11 лютага 1829, Тэгеран) — рускі пісьменнік, дыпламат, стацкі саветнік (1828).
Біяграфія
Нарадзіўся 15 студзеня 1795 года ў Маскве. У 1810 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1812 годзе пайшоў добраахвотнікам у армію, у 1813—16 гадах служыў у Кобрыне, Брэсце.
У 1816 годзе ў Пецярбургу зблізіўся з Аляксандрам Пушкіным і В. Кюхельбекерам. З 1817 года на службе ў Калегіі замежных спраў, у 1818—22 гадах — сакратар рускай дыпламатычнай місіі ў Персіі. У 1826 годзе за сувязь з дзекабрыстамі арыштаваны, але з-за адсутнасці доказаў вызвалены.
З 1828 года — паўнамоцны пасол Расіі ў Персіі. 11 лютага 1829 года забіты ў Тэгеране натоўпам мусульман (пахаваны ў Тбілісі).
Аўтар камедый «Студэнт» (1817, выдадзена ў 1889, з Каценіным), «Свая сям’я, ці замужняя нявеста» (1818, з А. Шахаўскім і М. Хмяльніцкім). Сусветную вядомасць прынесла камедыя ў вершах «Гора ад розуму» (напісана ў 1822—24 гадах), забаронена цэнзурай (пры жыцці апублікаваны толькі ўрыўкі).
Зноскі
- 1 2 Грибоедов Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118639366 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.