Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін
Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін (англ.: Alexander Esenin-Volpin; 12 мая 1924, Ленінград, РСФСР — 16 сакавіка 2016, Бостан, ЗША) — савецкі і амерыканскі матэматык, філосаф, паэт, адзін з лідараў дысідэнцкага і праваабарончага руху ў СССР, піянер прававой асветы ў дысідэнцкіх колах савецкага грамадства, сын Сяргея Ясеніна.
Арганізатар «Мітынга галоснасці» 5 снежня 1965 года ў Маскве, у 1970—1972 гадах з’яўляўся экспертам Камітэта правоў чалавека ў СССР, як палітвязень правёў у турмах, ссылцы і псіхіятрычных клініках 6 гадоў. Адным з першых у 1960-х гадах у СССР пачаў прапагандаваць прававы падыход ва ўзаемаадносінах дзяржавы і грамадзян, прысвяціўшы шэраг прац тэарэтычным аспектам праблемы заканадаўчага забеспячэння правоў чалавека ў СССР і правапрымяняльнай практыцы ў гэтай галіне. Стваральнік знакамітай фразы «Паважайце вашу Канстытуцыю!».
Аўтар некалькіх работ у галіне агульнай тапалогіі, матэматычнай логікі і асноў матэматыкі.
Зноскі
- ↑ Alexander Esenin-Volpin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1038248558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Aleksandr Jesenin-Volpin // https://www.vle.lt/straipsnis/aleksandr-jesenin-volpin/